Праваабаронцы: Былы магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў можа быць у ізалятары

15 студзеня, Позірк. Былы магілёўскі журналіст і відэааператар Яўген Глушкоў “доўгі час не выходзіць на сувязь”, ён можа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, заяўляе каманда праваабаронцаў MAYDAY TEAM.
Са спасылкай на ўласныя крыніцы праваабаронцы паведамілі, што апошні раз Глушкоў звязваўся са знаёмымі 4 студзеня. Пасля гэтага ён знік — дома не з’яўляўся, нікому не пісаў і не стэлефаноўваўся.
Яўген Глушкоў у 1990-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускія ўлады распачалі кампанію па ліквідацыі і крыміналізацыі незалежных СМІ, якая працягваецца да гэтага часу. Магчымасці працаваць у нацыянальнай юрысдыкцыі былі пазбаўлены дзясяткі рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя. Многія з іх зараз працуюць на эміграцыі.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі 34 прадстаўнікі СМІ.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



