СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча, гэта 200-ы фігурант завочных крымінальных спраў

28 кастрычніка, Позірк. Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча (1989 года нараджэння) паведаміў Следчы камітэт.
Яму інкрымінуюцца злачынствы, прадугледжаныя ч. 1 і ч. 2 арт. 364 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), і прапануецца з’явіцца ва ўпраўленне СК па Мінскай вобласці.
Раней паведамлялася, што, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, з 2022 года зафіксавана як мінімум 229 завочных судоў у рамках спецвытворчасці. Агульная колькасць такіх фігурантаў, мяркуючы па даных у спецыяльным тэлеграм-канале СК, складае цяпер 200 чалавек. Не менш за тры чалавекі прыцягвалі двойчы.
Спецвытворчасць прымяняецца па 34 складах злачынстваў. Сярод іх — акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, дзяржаўная здрада, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да ўвядзення санкцый.

- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

