У 2023 годзе амаль 7,7 тыс. беларусаў сталі індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Польшчы
9 красавіка, Позірк. 19% індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Польшчы летась, з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, вынікае са звестак Польскага эканамічнага інстытута (Polski Instytut Ekonomiczny).
Усяго такі статус эканамічнай дзейнасці ў гэтай краіне ў 2023-м аформілі 7.663 беларусы.
Згодна з апублікаванай інфармацыяй, 61% беларускіх ІП зарэгістравана ў сферы інфармацыі і сувязі. “Пераважная большасць” гэтых людзей, як сцвярджаецца, займаюцца “дзейнасцю, звязанай з праграмным забеспячэннем”.
12% ІП адкрыта ў сферы “прафесійнай, навуковай або тэхнічнай дзейнасці”, 6% — у будаўніцтве.
Галіновая структура замежных ІП, як адзначае інстытут, “можа задаволіць патрэбы польскай эканомікі і запоўніць яе прабелы”.
“Замежнікі, займаючыся ўласным бізнесам, часткова задавальняюць патрэбы, асабліва ў сектарах інфармацыі і сувязі, а таксама прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці, г.зн. у галінах з высокім попытам на спецыялістаў”, — падкрэсліваецца ў статыстычнай справаздачы.
21 сакавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў другім чытанні прыняла законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці”. Ён сярод іншага абмяжоўвае віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі. Іх пералік будзе зстанаўлівацца ўрадам асобна.
Раней паведамлялася: у пераліку не будзе групавога гандлю, турыстычных і юрыдычных паслуг, арганізацыі і правядзення культурных і забаўляльных мерапрыемстваў, некаторых паслуг у галіне ІТ.
Паводле падлікаў Мінэканомікі, пасля перагляду відаў дзейнасці колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў можа скараціцца амаль удвая — з 263 тыс. да 143,5 тыс., колькасць нанятых у іх работнікаў — з 64,6 тыс. да 47,1 тыс.
Задачу мадэрнізаваць фармат працы малога бізнесу паставіў Аляксандр Лукашэнка ў чэрвені мінулага года.
У 2022 годзе ён адзначыў, што “айцішнікі і іпэшнікі былі ў авангардзе барацьбы ў 2020 годзе”, “вываліліся на вуліцы”. У 2023 годзе ў беларускім ІТ працавала больш за 88 тыс. чалавек. Гэта на 16% або на 17,6 тыс. менш, чым у 2022-м.
Усяго за 2022–2023 гады беларускі ІТ-сектар страціў толькі паводле афіцыйных звестак больш за 22,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляла ў лютым 2024 года інтэрнэт-выданне devby.io.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінюст дамагаецца ліквідацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемаразумення" і "Кропкі апоры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка