Мінск 19:25

Польская падатковая служба: Новыя санкцыі ЕС распаўсюджваюцца на тавары, набытыя ў розніцу

Ілюстратыўнае фота: Польская памежная служба

8 ліпеня, Позірк. Рэгламентам Савета (ЕС) № 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года пашырана сфера дзеяння існуючых санкцый супраць Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінны прымяняцца змененыя палажэнні. У прыватнасці, правілы аб забароне на ўвоз і вываз тавараў зараз таксама распаўсюджваюцца і на фізічных асоб, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ў розніцу.

Такая інфармацыя змяшчаецца ў атрыманым “Позіркам адказе прэс-сакратара аддзела камунікацый Падатковай палаты Любліна Міхаіла Дзяруся на запыт наконт узмацнення надгляду грамадзян на польска-беларускай мяжы.

У лісце зазначаецца, што “ў абавязкі мытнай і падатковай службы на гэтым участку знешняй мяжы Еўрасаюза акрамя звычайнага пагранічнага кантролю ўваходзіць таксама забеспячэнне непарушэння санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі і Беларусі”.

Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што спіс тавараў, забароненых да вывазу з Еўрасаюза ў Беларусь, вельмі шырокі і ўтрымоўвае некалькі сотняў пазіцый.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: