Пачобут пасля размовы з Борыс пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызвалення — СМІ
12 жніўня, Позірк. Асуджаны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналіст і актывіст Саюза палякаў (СПБ) Анджэй Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь ў выпадку вызвалення, паведамляе выданне Rzeczpospolita.
Такую інфармацыю выданню прадаставіла кіраўніца СПБ Анжаліка Борыс, якая сустракалася з палітвязнем у красавіку гэтага года.
“Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну. Анджэй выглядаў вельмі дрэнна. У мяне сэрца сціснулася”, — сказала Борыс.
“Я заклікала да перамоваў аб вызваленні Анджэя. Я прасіла, калі ласка, і буду прасіць беларускія ўлады, каб яго сітуацыя змянілася. Гаворка ідзе пра жыццё майго калегі”, — адзначыла яна.
Падкрэсліваецца, што Борыс вырашыла раскрыць падрабязнасці размовы з Пачобутам “у сувязі з дыскусіяй, якая працягваецца ў Польшчы <…> і спекуляцыямі палітыкаў аб тым, што зняволены журналіст і актывіст польскай меншасці не хацеў пакідаць Беларусь”.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк у публікацыі Rzeczpospolita зняпраўдзіў сцвярджэнне экс-палітвязня Юрыя Васкрасенскага, які супрацоўнічае з беларускай уладамі, пра тое, што Варшава адмовілася ад вызвалення журналіста ў рамках “жэсту добрай волі” Лукашэнкі.
Адпаведную заяву Васкрасенскі зрабіў 9 жніўня ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
Паводле слоў Семаняка, “Лукашэнка нічога падобнага не прапаноўваў”.
“Мы месяцамі ўсяляк настойваем на вызваленні Пачобута. Ніколі беларускі бок не прапаноўваў гэтага ні ў якой форме, ні наўпрост, ні ў рамках буйных міжнародных і двухбаковых абменаў”, — заявіў міністр.
Пра сустрэчу Барыс з Пачобутам паведаміла 15 красавіка прэс-служба прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Адзначалася, што сустрэча адбылася ў наваполацкай калоніі № 1 (Віцебская вобласць) “з адабрэння Аляксандра Лукашэнкі”. Падрабязнасці не паведамляліся.
9 жніўня ў эфіры TVN24 кіраўніца канцылярыі прэзідэнта Польшчы Малгажата Папроцка заявіла, што Пачобут “не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца”.
Да меркавання палітвязня трэба ставіцца вельмі сур’ёзна, падкрэсліла яна.
Папроцка запэўніла, што “ёсць адпаведныя каналы для кантакту з Пачобутам”, гэтае пытанне ўвесь час стаіць на парадку дня прэзідэнта Польшчы. Яна выказала надзею, што “гэтая справа неўзабаве сустрэне добры фінал”.
Імя Пачобута “ўсплывала” падчас перамоваў па абмене зняволенымі паміж ЗША і РФ, паведаміў у эфіры TVP Info кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Севера. “Ход такога роду перамоваў кожны раз сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі, пра якія я не магу тут расказаць. Аднак намаганні па вызваленні спадара Пачобута працягваюцца”, — сказаў ён.
4 жніўня 2024 года намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры Polsat News паведаміў, што вызваленне Пачобута і іншых палітвязняў абмяркоўваецца “наўпрост з Беларуссю”.
17 ліпеня Семоняк заявіў, што “калі Беларусь вызваліць Анджэя Пачобута, пачне супрацоўнічаць з Польшчай у пытанні забойцы сяржанта Матэвуша Сітэка і перастане спрыяць ціску на мяжы, то, несумненна, з’явяцца сігналы, якія дазволяць больш прагматычна выбудоўваць стасункі з польскага боку”.
Днём пазней аналагічныя ўмовы разрадкі двухбаковых адносін агучыў МЗС Польшчы.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) КК. Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
Пасля рашэння Пачобута Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
Абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам адбыўся 1 жніўня. Польшча выдала агента ГРУ Паўла Рубцова, пры гэтым не атрымаўшы каго-небудзь са сваіх грамадзян.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка