“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаная супольнасць “Пагоня Гродна”
14 жніўня, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі 13 жніўня прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” супольнасць “Пагоня Гродна”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС.
Адзначаецца, што ў структуру “Пагоні Гродна” ўваходзіць ініцыятыва Free Belarus Women.
Датычнымі да “фарміравання” называюцца грамадзяне “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, аб’яднаных агульнымі назвамі “Пагоня Гродна” і Free Belarus Women”.
Удзельнікам супольнасці названы 38-гадовы актывіст Дзяніс Чашчэвік, які знаходзіцца за мяжой.
Пералічваецца шэраг старонак у сацсетках, якія, як сцвярджаецца, маюць дачыненне да “фарміравання”.
Сацсеткі Free Belarus Women былі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” ў 2022 годзе.
4 красавіка Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Чэшчавіка. Яго абвінавачваюць паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” 253 пазіцыі.

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


