МЗС Літвы пацвердзіла прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі за шпіянаж
1 красавіка, Позірк. Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла інфармацыю, якая з’явілася ў публічнай прасторы, аб грамадзяніне сваёй краіны Міраславасе Троцкісе, прыгавораным у Беларусі да 15 гадоў турэмнага зняволення, піша LRT.
“Гэты грамадзянін Літоўскай Рэспублікі затрыманы і ўтрымліваецца ў зняволенні ў Рэспубліцы Беларусь. Літоўскае пасольства ў Мінску было паведамлена аб яго затрыманні, консул наведваў гэтага чалавека, падтрымліваецца пастаянная сувязь са сваякамі. Дадатковую інфармацыю прадаставіць немагчыма ў сувязі з абаронай персанальных даных”, — гаворыцца ў каментары МЗС, накіраваным ў агенцтва Elta.
“МЗС ужо не першы год настойліва рэкамендуе грамадзянам Літвы не ездзіць у Беларусь, а тым, хто знаходзіцца ў краіне, — неадкладна пакінуць яе з-за расце пагрозы быць затрыманымі”, — сказана ў заяве.
Пра тое, што літоўскі грамадзянін Міраславас Троцкіс прыгавораны ў Беларусі вясной гэтага года да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляў 31 сакавіка праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на дадзеныя ініцыятывы Dissidentby.
35-гадовы мужчына прызнаны вінаватым па арт. 358 (шпіянаж) і арт. 3581 (агентурная дзейнасць) Крымінальнага кодэкса.
Адзначалася, што восенню 2024 года Троцкіс адправіўся ў Беларусь наведаць сваякоў, але быў затрыманы.
Паdjlkt інфармацыі LRT, ён жыў у Вільнюсе, у 2011 годзе скончыў універсітэт Мікаласа Ромерыса. З адкрытых крыніц вядома, што ён падтрымліваў цесныя сувязі з Беларуссю. Па запісах у сацсетцы “Фэйсбук“ бачна, што ён альбо жанаты, альбо заручаны з беларускай грамадзянкай, а таксама ў яго там ёсць сваякі, і з юнацтва ён часта ездзіў у Беларусь.

- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
