Беларускія танкісты зноў адправіліся ў РФ на навучанне, міністр Хрэнін — на сустрэчы
1 красавіка, Позірк. Беларускія танкісты 1 красавіка адправіліся ў Расію, дзе на працягу месяца пройдуць сумесную падрыхтоўку з калегамі з РФ, вынікае з інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі.
Як заявіў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Уладзімір Таратута, якога цытуе прэс-служба ведамства, “падобнага роду мерапрыемствы не з’яўляюцца <…> навінкай і праводзяцца ўжо на працягу некалькіх гадоў — як правіла, не радзей за два разы на год“.
Міністр абароны Віктар Хрэнін таксама вылецеў з рабочым візітам у РФ. У Маскве ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД і “правядзе сустрэчы па лініі двухбаковага супрацоўніцтва“, гаворыцца ў рэлізе Мінабароны.
Летась 28 сакавіка ведамства заяўляла аб адпраўцы беларускіх танкістаў для навучання на базе 333-га цэнтра баявой падрыхтоўкі ў пасёлку Муліна (Ніжагародская вобласць РФ).
Тады начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС Уладзімір Белы адзначыў, што мерапрыемства прадугледжана планам двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва з Узброенымі сіламі РФ.
Аналагічную падгатоку беларускія танкісты прайшлі ў Расіі ў верасні 2024 года.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі практычна безупынна праводзіць вучэнні сілавікоў, у тым ліку ў войску.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



