Ціханоўская выступіла за праяву лідарства ў дэмсілах

14 жніўня, Позірк. Ніхто не забараняе праяўляць лідарства ў дэмакратычных сілах, заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю DW.
Адказваючы на пытанне, ці ёсць адзінства ў Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК) з улікам таго, што за апошні час яго пакінула некалькі чалавек, а намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання (НАУ) Павел Латушка дэманструе самастойнасць, дэмлідар адзначыла: “Я б хацела, каб яшчэ больш было такіх лідараў, якія, магчыма, працуюць на сябе і ў той жа час працуюць на агульную мэту. Я не гляджу на людзей як на канкурэнтаў. Ім са мной не трэба канкураваць, і з людзьмі цяпер не трэба лаяцца. Могуць быць розныя меркаванні, можа быць рознае разуменне, як дасягнуць пераменаў у Беларусі, але ўсе разумеюць канчатковую мэту”.
Сярод рознагалоссяў яна згадала выказванне спікера Каардынацыйнай рады мінулага склікання Андрэя Ягорава аб тым, што Захаду варта прызнаць Легітымнасць Лукашэнкі, накіраваўшы ў Беларусь амбасадараў у абмен на вызваленне палітвязняў. Яна таксама згадала, падкрэсліўшы, што выступае за мірную змену ўлады ў Беларусі, пазіцыю палка Каліноўскага, які, паводле яе слоў, лічыць, што нейкім пераваротам можна вырашыць сітуацыю ў Беларусі.
Ціханоўская падкрэсліла, што “нельга гандляваць людзьмі”, напрыклад, адмяняць санкцыі ў абмен на іх. На яе думку, гэта замкнёнае кола, бо рэжым забірае тое, што яму трэба, набірае новых палітвязняў, а ў дэмакратычнага грамадства больш не застаецца козыраў: “Вызвалілі 18 чалавек у ліпені. І за гэты ж тыдзень 72 затрымалі”.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб вызваленні 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі. Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала называў лічбу 14. За апошнія два тыдні на волю выйшла не менш за 12 палітвязняў, магчыма, па амністыі, паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
“Я б абмяняў прысутнасць еўрапейскіх амбасадараў у Беларусі, калі гэта дазваляе вызваляць палітычных зняволеных у масавым парадку”, — заявіў сябра Каардынацыйнай рады палітолаг Андрэй Ягораў на канферэнцыі “Новая Беларусь 2024” 3 жніўня ў Вільнюсе, маючы на ўвазе вяртанне ў Мінск амбасадараў краін ЕС. На яго думку, “пытанне вызвалення палітвязняў павінна быць галоўнай умовай любога супрацоўніцтва і перамоваў, якія могуць быць з рэжымам”, нават калі гэтыя перамовы дададуць рэжыму легітымнасці.
1 жніўня прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык пакінуў сваю пасаду ў АПК.
26 чэрвеня аб зняцці з сябе паўнамоцтваў прадстаўніка АПК па міжнародных справах заявіў Валер Кавалеўскі.
У жніўні 2023 года Ціханоўская вызваліла ад пасады прадстаўніка АПК па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандра Азарава.
У лістападзе 2022 года пра сыход з пасады прадстаўніка АПК па фінансах і эканоміцы абвясціла Таццяна Зарэцкая.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спроб нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПалову ВУП у студзені — лютым забяспечылі Мінск і Мінская вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрасаюзу будзе пагражаць небяспека — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя звароты па меддапамогу праз укусы кляшчоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за студзень — люты вырас у гадавым вымярэнні на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка