Намеснік начальніка БЧ Сізін звольнены за парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства

15 жніўня, Позірк. Намеснік начальніка Беларускай чыгункі (БЧ) Сяргей Сізін звольнены за парушэнне пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй, вынікае з пастановы Савета міністраў №587 ад 9 жніўня, апублікаванай 15 жніўня на Нацыянальным прававым партале.
13 чэрвеня прэс-служба МУС паведаміла аб выкрыцці супрацоўнікамі ГУБАЗіК карупцыйнай схемы, якую “стварыў і курыраваў адзін з кіраўнікоў БЧ”.
Сцвярджалася, што падчас ператрусаў у загарадным доме аднаго з фігурантаў было выяўлена больш за 3 млн долараў.
Следчым камітэтам адкрытая крымінальная вытворчасць паводле ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).
3 чэрвеня нефармальная “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” са спасылкай на свае крыніцы паведамляла пра затрыманне за карупцыю першага намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба, а ў канцы ліпеня — Сізіна і галоўнага інжынера БЧ Сяргея Навадворскага.
14 чэрвеня на нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што за карупцыйныя злачынствы пад следствам знаходзіцца сярод іншых Дулуб, які таксама быў зняты з пасады пастановай урада.
12 жніўня Лукашэнка прызначыў Валерыя Вярэніча начальнікам БЧ. На гэтую пасаду ён пераведзены з пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый. Прычыны звальнення папярэдняга кіраўніка Уладзіміра Марозава не названыя.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны мінімум 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка