Мінск 09:46

Развітанне з Калякіным пройдзе 17 жніўня

Архіўнае фота: "Справядлівы свет"

16 жніўня, Позірк. Развітанне з палітыкам Сяргеем Калякіным адбудзецца 17 жніўня з 12:00 да 13:45 у Мінску ў рытуальнай зале на вуліцы Кульман, 33а.

Крэмацыя яго цела пройдзе на Паўночных могілках з 14:30 да 15:00.

Як стала вядома Позірку, родныя нябожчыка просяць прыносіць жывыя кветкі.

Вядомы дзеяч беларускага левага руху, член прэзідыума Вярхоўнага савета 13-га склікання памёр раніцай 15 жніўня пасля цяжкай, працяглай хваробы ва ўзросце 72 гадоў.

З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых “Справядлівы свет” (да 2009 года называлася Партыяй камуністаў Беларускай), якая знаходзілася ў апазіцыі да уладаў.

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Мінску, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) па спецыяльнасці радыёінжынер, член КПСС з 1977 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання (1995-1996).

Партыя “Справядлівы свет” была ліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасня 2023 года. У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт па стварэнні марксісцкай партыі.

Падзяліцца: