У КР створаны камісіі па сацыяльнай палітыцы і бяспецы

17 жніўня, Позірк. У Каардынацыйнай радзе створаны камісіі па сацыяльнай палітыцы і па рэгіянальнай і нацыянальнай бяспецы, паведамляе яе прэс-служба.
Першую ўзначаліла псіхолаг Вольга Вялічка з фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”.
“Мэта камісіі: стварэнне структуры, якая адказвае за захаванне правоў і законных інтарэсаў беларусаў у частцы забеспячэння іх сацыяльных гарантый на тэрыторыях фактычнага знаходжання”, — гаворыцца ў рэлізе.
Другую камісію ўзначаліў былы баец палка Каліноўскага Аляксандр Клачко з фракцыі “Воля”.
Утварэнне бярэцца “адсочваць памежны стан і тэндэнцыі рэгіянальнай бяспекі і ўнутраных абставін у Беларусі, арганізоўваць (замаўляць) экспэртную ацэнку ў гэтых тэмах”, каардынаваць дзейнасць КР у пытаннях бяспекі з і Аб’яжнаным пераходным кабінетам і офісам дэмлідара Святланы Ціханоўскай, дапамагаць дзейным і былым беларускім добраахвотнікам у краінах іх пражывання.
Акрамя таго, плануецца “развіваць “сілавы” чыннік для ўзмацнення пазіцыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў справе транзіту ўлады ад дыктатуры да дэмакратыі, у пытаннях аднаўлення, захавання і ўмацаванне дзяржаўнага і народнага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”.
Выбары ў КР абдыліся анлайн 25–27 траўня. На іх прагаласавала 6.723 чалавекі.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка