Колькасць камер назірання ў Мінску будзе павялічвацца — начальнік ГУУС

18 жніўня, Позірк. Колькасць камер назірання ў Мінску будзе расці, вынікае з інтэрв’ю начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіла Грыба на сайце ўпраўлення з нагоды 80-годдзя яго ўтварэння.
“Цэнтр маніторынгу грамадскай бяспекі на базе ГУУС і ўсіх РУУС, у якога няма аналагаў у міліцэйскіх падраздзяленнях краіны, мае доступ да выяў і архіваў некалькіх тысяч камер назірання, і гэтая лічба будзе павялічвацца. Ён дазваляе паводле мінімальных арыенцірах знайсці чалавека або аўтамабіль нават у натоўпе або шчыльным патоку”, — сказаў Грыб.
У канцы красавіка 2023 года ён паведаміў, што ў сталіцы ўстаноўлена ўжо больш за 6 тыс. відэакамер, “ствараюцца ўмовы для развіцця сеткі да 30 тыс.”.
У інтэрв’ю з нагоды круглай даты Грыб таксама заявіў, што сталічная міліцыя вядзе маніторынг інфармацыі, якая размяшчаецца ў інтэрнэце. “Не стану хаваць: рэсурсы экстрэмісцкага толку таксама ў нашым полі зроку. Менская міліцыя абараняла і будзе абараняць грамадзян у сетцы”, — заявіў начальнік ГУУС, які фігуруе ў санкцыйных спісах дэмакратычных краін.
18 жніўня ў віншаванні з 80-годдзем утварэння ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Лукашэнка назваў сталічную міліцыю “узорам адданага служэння народу, традыцыям, абавязку і прысязе”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС з пачатку 2025 года перавысіла 40 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства