Стрыжак заклікаў звяртацца ў службу эвакуацыі на фоне паведамленняў аб узмацненні жорсткасці пакарання асуджаным на абмежаванне волі

19 жніўня, Позірк. Звяртацца ў службу эвакуацыі на фоне паведамленняў аб узмацненні жорсткасці пакарання асуджаным на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) заклікаў сузаснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.
“Звяртайцеся і не чакайце, пакуль вас закрыюць за высокім плотам. Служба працуе бясплатна, хутка і прафесійна”, — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Пачынаючы з чэрвеня, у судах ужо разгледзелі або разгледзяць у найбліжэйшы час мінімум 15 спраў аб замене абмежавання волі на яе пазбаўленне асуджаным раней па палітычных матывах, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Згодна з заканадаўствам, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Паводле звестак праваабаронцаў, на прыгавораных да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ пастаянна здзяйсняецца ціск: да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюць у вольным часе і адпраўляюць на “суткі” за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”.
Юрыст “Вясны” Віка Рудзянкова адзначыла, што парушэннямі могуць прызнаць невыкананне асуджаным ўскладзеных на яго абавязкаў. Напрыклад, яны павінны забяспечваць магчымасць бесперашкоднага ўваходу ў сваё жыллё супрацоўнікам РАУС/РУУС, якія кантралююць асуджанага; падтрымліваць тэлефонную сувязь з супрацоўнікамі; з’яўляцца па іх выкліку і г. д.
Парушэннем з’яўляецца наведванне культурных мерапрыемстваў, дзе людзі могуць ужываць алкагольныя напоі, або жытла іншых людзей.
“Замацаваная ў заканадаўстве і распаўсюджаная практыка замены пакарання на больш цяжкае парушае прынцып non bis in idem, які азначае, што ніхто не можа быць пакараны двойчы за адну дзею. Прынцып замацаваны ў Крымінальным кодэксе, а таксама ў артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, якая з’яўляецца абавязковай для выканання Рэспублікай Беларусь”, — падкрэсліла Рудзянкова.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+