У 2025 годзе Расія перадала Беларусі 225 чалавек для крымінальнага пераследу

16 сакавіка, Позірк. 225 асоб, “абвінавачаных і асуджаных за ўчыненне злачынстваў”, перадала Беларусі Расія ў 2025 годзе, паведаміла Генеральная пракуратура РФ.
Беларусь за год экстрадавала ў Расію 33 чалавекі.
Усе гэтыя асобы, як заяўляецца, “спрабавалі ўхіліцца ад адказнасці, хаваючыся на тэрыторыі іншых дзяржаў”.
Адзначаецца, што ў асноўным яны здзейснілі крадзяжы, махлярствы і рабаванні, замахі на жыццё і здароўе людзей, парушэнні парадку кіравання транспартнымі сродкамі, злачынствы супраць правасуддзя і правапарушэнні, звязаныя з бяспекай на дарогах і транспарце.
13 лютага 2024 года паведамлялася, што ў базе вышуку МУС РФ фігуруюць імёны 3.186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, да траўня ў базу дадалі яшчэ больш за 400 грамадзян Беларусі. Пасля гэтага база пастаянна папаўняецца.
У красавіку 2025 года паведамлялася, што за папярэднія пяць месяцаў на запыт беларускіх уладаў у базу вышуку МУС Расіі было ўключана больш за 1.200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі. 58 з іх, як адзначалася, у Беларусі былі асуджаныя ў рамках палітычна матываваных крымінальных спраў.
У расійскай базе значацца беларускія добраахвотнікі, блогеры, журналісты, сваякі як былых палітвязняў, так і палітыкаў у эміграцыі.
У 2024 годзе ў Расіі затрыманыя 964 чалавекі, якія адшукваюцца ў Беларусі за здзяйсненне злачынстваў, паведамляў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

