У Савеце Рэспублікі занепакоіліся “магчымымі правакацыямі УСУ” на Курскай і Запарожскай АЭС
20 жніўня, Позірк. “Глыбокую занепакоенасць” выказаў 20 жніўня прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) “у сувязі з паведамленнямі аб магчымых нападах і правакацыях УСУ ў дачыненні да шэрагу ядзерных аб’ектаў, у прыватнасці Курскай і Запарожскай атамных электрастанцый”.
“Мы асуджаем вар’яцкія акты нанясення удараў па энергетычнай інфраструктуры горада Энергадар і Запарожскай атамнай электрастанцыі, у выніку якіх, паводле ацэнак спецыялістаў, пагаршаецца сітуацыя з ядзернай бяспекай на Запарожскай АЭС”, — цытуе заяву прэзідыума прэс-служба СР НС.
У кантэксце наступстваў чарнобыльскай аварыі падкрэсліваецца, што Беларусь “як ніводная іншая краіна ўсведамляе ступень найцяжэйшых доўгачасовых наступстваў тэхнагенных катастроф на ядзерных аб’ектах”. “У той ці іншай ступені наступствы чарнобыльскай катастрофы закранулі звыш двух дзясяткаў краін”, — заяўляюць аўтары звароту.
“Нягледзячы на неаднаразовыя заклікі кіраўніцтва Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) да стрыманасці, сітуацыя вакол Запарожскай АЭС застаецца складанай”, — падкрэслівае прэзідыум верхняй палаты парламента.
Ён “вымушаны нагадаць” аб Міжнароднай канвенцыі па барацьбе з актамі ядзернага тэрарызму, у якой адзначаецца, што падобныя тэракты “могуць прыводзіць да самых сур’ёзных наступстваў і могуць ствараць пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы”.
Прэзідыум заклікаў “парламенты і парламенцкія арганізацыі кансалідаваць намаганні” па папярэджанні актаў ядзернага тэрарызму, а таксама “садзейнічаць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі” ў прыняцці адпаведных практычных мер і “для крымінальнага пераследу і пакарання вінаватых”.
“Мы таксама заклікаем кіраўніцтва ААН і МАГАТЭ неадкладна і самым рашучым чынам рэагаваць на сітуацыі, якія ствараюць пагрозу ядзернай бяспецы на атамных электрастанцыях у выніку нападаў на іх і забеспячальную інфраструктуру. Падахвочваем трымаць гэтае пытанне ў фокусе пільнай публічнай увагі і рэгулярна інфармаваць аб становішчы спраў і прымаемых прэвентыўных мерах”, — рэзюмуюць аўтары заявы.
16 жніўня расійскія дзяржаўныя СМІ распаўсюдзілі паведамленне “ўпраўлення ўнутраных спраў вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Харкаўскай вобласці”, у якім заяўлялася пра намер Кіева нанесці ўдары па “ядзерных аб’ектах Расійскай Федэрацыі”.
“На гэты момант вядома пра намер атакаваць атамныя аб’екты Курскай і Запарожскай АЭС у Курчатаве і Энергадары”, — гаварылася ў паведамленні.
Мэтай удараў, як сцвярджалася, з’яўляецца “наступнае абвінавачванне РФ у правакацыі (у самападстрэле), у рамках якой кіраўніцтва Расіі можа прыняць меры ў адказ і нанесці ўдар ядзернай зброяй па тэрыторыі Украіны”.
“Кіеўскім рэжымам атрымана каманда максімальна падняць градус эскалацыі”, — заяўляла “адміністрацыя”.
За мінулыя чатыры дні ўдараў па ўказаных аб’ектах нанесена не было.
Згаданая “вайскова-грамадзянская адміністрацыя Харкаўскай вобласці” была створаная Крамлём улетку 2022 года пасля ўварвання ў гэты рэгіён Украіны акупацыйнай арміі РФ. Паведамлялася, што яе ўзначаліў “падпалкоўнік лнр” Віталь Ганчаў.
Выказваліся меркаванні, што “адміністрацыю” стварылі з мэтай арганізацыі ў Харкаўскай вобласці “рэферэндуму па ўваходжанні ў склад Расіі”.
У верасні 2022 года члены “адміністрацыі” пакінулі рэгіён у сувязі з распачатым контрнаступленнем украінскай арміі.
Цяпер Расія кантралюе нязначную частку Харкаўскай вобласці.
Запароская АЭС знаходзіцца пад кантролем Расіі з сакавіка 2022 года.
З 6 жніўня Узброеныя сілы Украіны (УСУ) вядуць наступальную аперацыю ў Курскай вобласці. На вечар 20 жніўня ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль 1.263 квадратныя кіламетры і 93 населеныя пункты. Курчатаў, дзе размешчаная Курская АЭС, застаецца пад кантролем РФ.
- Грамадства, Эканоміка
З 20 верасня вырастуць тарыфы на праезд па платных дарогах
- Грамадства, Палітыка
Латушка і Коўшык абмеркавалі з уладамі Польшчы праблемы беларускіх студэнтаў
- Палітыка
Беларусь будзе ўдзельнічаць у саміце па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, калі туды запросяць Расію — амбасадар у Швейцарыі
- ЭканомікаБольш за ўсё за год прадукты харчавання ў ЕАЭС падаражэлі ў Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Рыжанкоў прыняў у новага амбасадара Кітая копіі даверчых грамат
- Грамадства, Палітыка
Журналістцы-палітзняволенай Шчыраковай уручаная прэмія Free Media Awards
- Палітыка
Ціханоўская заклікала палітэмігрантаў не наведваць Беларусь
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент узгадняе тэкст рэзалюцыі аб палітвязнях у Беларусі — Лябедзька
- ЭканомікаЗапасы прампрадукцыі на складах за пяць гадоў выраслі ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
- Грамадства
У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле "антынаркатычнага" арт. 328 КК
- ЭканомікаВа ўсіх абласцях Беларусі запаволіўся рост ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская правядзе "шэраг палітычных сустрэч" у ЗША
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня
- Эканоміка
ПП НС ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб вытворчасці самалёта "Асвей"
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 7,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка заклікаў міністэрствы абароны краін НАТО ўсталяваць кантакты з прадстаўніком АПК па абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Рэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат
- ЭканомікаРэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Белстат: Аб'ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
- Палітыка
Латушка: Рэжым Беларусі — праблема для еўрапейскай бяспекі
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат
- Палітыка
Пракуратура г. зв. "днр" накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
- Палітыка
На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
- ПалітыкаНа семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаная на 17–19 верасня
- Палітыка
Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай