Два ДТЗ з удзелам пасажырскіх аўтобусаў адбылося ў Беларусі 21 жніўня, ёсць загінулыя

21 жніўня, Позірк. Тры чалавекі загінулі ў выніку сутыкнення фургона “Мерсэдэс-Бенц” і пасажырскага аўтобуса МАЗ на скрыжаванні аўтадарог Р-78 і Р-81 паблізу вёскі Стараволя Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, паведамляе Следчы камітэт.
У ліку загінулых пасажыры аўтобуса (45-гадовы мужчына і 17-гадовая дзяўчына), а таксама 24-гадовы кіроўца фургона. Яшчэ 10 пасажыраў аўтобуса знаходзяцца ў бальніцы.
Следчае ўпраўленне УСК па Брэсцкай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб).
Раней тэлеграм-канал “Беразіно. Навіны” паведаміў, што 21 жніўня каля 04:30 на аўтадарозе М4 Мінск — Магілёў недалёка ад вёскі Марціянаўка ў Бярэзінскім раёне кіроўца аўтобуса спалучэннем Вільнюс — Магілёў, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём і з’ехаў у правы па ходзе руху кювет. У салоне знаходзілася 19 пасажыраў. Пяць чалавек даставілі ў бальніцу і пасля абследавання адпусцілі дадому. Астатнія пасажыры не пацярпелі.
Як паведамлялася раней, заснуў за рулём кіроўца аўтобуса Масква — Брэст, які 18 жніўня ў Дзяржынскім раёне на аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожныя дрэвы. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у ДТЗ пацярпела дзевяць чалавек.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка