Намеснік старшыні БАЖ Агееў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук

12 сакавіка, Позірк. У міждзяржаўны вышук абвешчаны намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Алег Агееў, паведамілі ў арганізацыі.
На падставе якога артыкула адшукваецца медыяменеджар, у вышуковай базе не пазначана.
На думку Агеева, беларускія ўлады маглі зрабіць запыт на яго імя ў Інтэрпол.
Ён дапускае, што ў Беларусі ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. “Але ніякіх паведамленняў з гэтай нагоды я асабіста не атрымліваў. Наўрад ці мяне падавалі ў вышук як зніклага, гэта не мой выпадак”, — адзначыў Агееў.
28 студзеня стала вядома, што ў міждзяржаўны вышук абвешчаны іншы намеснік старшыні БАЖ — Барыс Гарэцкі. Падрабязнасці таксама невядомыя.
Агееў і Гарэцкі з’яўляюцца намеснікамі старшыні БАЖ з 2018 года.
27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў БАЖ на падставе пазову Міністэрства юстыцыі, арганізацыя працягнула дзейнасць за мяжой.
28 лютага 2023 года КДБ прызнаў яе “экстрэмісцкім фарміраваннем”, палічыўшы, што “экстрэмісцкую дзейнасць” ажыццяўляюць у прыватнасці старшыня Андрэй Бастунец, яго намеснікі Барыс Гарэцкі, Алег Агееў, Аляксандр Старыкевіч, член праўлення Аліна Суравец, кіраўнік інфармацыйнай службы Вольга Хвоін, а таксама члены арганізацыі Зоя Лукашук і Сяргей Комлач.
5 чэрвеня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт асноўнага і рэзервовага сайтаў Беларускай асацыяцыі журналістаў (baj.by і baj.life адпаведна). Адпаведны статус атрымаў змест тэлеграм-канала БАЖ, старонак у “Інстаграме”, “Фэйсбуку”, “Твітары”, а таксама лагатып арганізацыі.


- Палітыка
- ГрамадстваРыбак патануў у Браслаўскім раёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка"Сіцібанк" павінен вярнуць у Беларусь "захраслыя" грошы — прэс-служба Лукашэнкі са спасылкай на КоўлаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

