Літва правядзе кансультацыі з саюзнікамі адносна інцыдэнту з дронам, што заляцеў з Беларусі — кіраўнік МЗС Будрыс

15 верасня, Позірк. Літва правядзе кансультацыі з саюзнікамі адносна інцыдэнту з дронам, што заляцеў з Беларусі і пасля быў збіты, заявіў журналістам 15 верасня міністр замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Кястуціс Будрыс.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць LRT, Вільнюс ужо паведаміў саюзнікам пра інцыдэнт і мае намер абмеркаваць з імі сітуацыю ў сферы бяспекі.
“Сёння ранкам я праінфармаваў саюзнікаў і партнёраў пра сітуацыю і пра тое, што мы просім правесці абмеркаванні па гэтых пытаннях як у Еўрапейскім саюзе, так і ў НАТО, бо відавочна, што ўсім нам яшчэ трэба выканаць нямала хатняй працы”, — сказаў чыноўнік.
Міністр таксама паведаміў, што ў сувязі з інцыдэнтам Беларусі будзе ўручаная нота.
“Ва ўсіх выпадках, калі адбываецца парушэнне паветранай прасторы, мы атрымліваем паведамленне ад вайскова-паветраных сіл — калі, дзе, месца, каардынаты, што адбылося. Ва ўсіх выпадках мы рыхтуем ноту і ва ўсіх выпадках уручаем яе той краіне, з боку якой, скажам, заляцеў лятучы апарат або іншы аб’ект. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра Беларусь”, — патлумачыў ён.
Кіраўнік літоўскай дыпламатыі адзначыў, што пасля правядзення расследавання і вызначэння на падставе рэштак прыналежнасці дрона будуць зробленыя “і іншыя дзеянні”.
Кажучы пра саму сітуацыю з парушэннем паветранай прасторы, Будрыс падкрэсліў, што Літве трэба зрабіць ужо запланаванае — “ажыццяўляць свае інвестыцыі і выконваць намечаныя работы ў сферы супрацьпаветранай абароны”, але таксама неабходна “працаваць з саюзнікамі, каб тут было больш сіл і сродкаў — тых, якія дазваляюць лепш бачыць такія аб’екты і ўздзейнічаць на іх, збіваць дроны”.
Паводле яго слоў, бачанне саюзнікаў адзінае: “Усходні фланг неабходна ўмацоўваць і падвышаць яго ўстойлівасць”.
“[Трэба] умацоўваць сродкамі супрацьпаветранай абароны, але таксама і іншымі сродкамі, якія дазволілі б гарантаваць бяспеку нашай крытычнай інфраструктуры або іншых патэнцыйных цэляў пры правядзенні розных, скажам, кінетычных і неканвенцыйных аперацый”, — дадаў міністр.
Неўзабаве пасля поўначы 15 верасня літоўскія вайскоўцы выявілі аб’ект, які ўвайшоў у паветраную прастору краіны. Жыхары шэрагу раёнаў Літвы, а таксама сталіцы былі папярэджаныя пра магчымасць паветранай пагрозы. З авіябазы ў Шаўляі былі паднятыя італьянскія знішчальнікі НАТО, якія збілі аб’ект. Рэшткі дрона былі знойдзеныя ля вёскі Праткунай у Кайшадорскім раёне.
Гэта першы выпадак знішчэння беспілотніка над Літвой.
Мінск не папярэдзіў Вільнюс пра дрон, што ляцеў з Беларусі ў Літву — галоўны дарадца Наўседы

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

