Вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання не нясуць нікому пагрозы, заяўляе начальнік Генштаба УС

15 верасня, Позірк. Вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК), якія праводзяцца 15–18 верасня на трох палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, “не нясуць нікому пагрозы”, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
“Адразу хачу засцерагчы ад розных інсінуацый і разважанняў, — цытуе военачальніка прэс-служба Мінабароны. — Колькасць войскаў, якія прыцягваюцца на вучэнні, не перавышае вызначаныя параметры, што абавязковыя для апавяшчэння ў рамках Венскага дакумента 2011 года. Плюс да ўсяго мы не разглядаем ніякія наступальныя дзеянні, і ў гэтай сувязі розныя разважанні, абмеркаванні і тэматыка, якая будзе ўзнімацца, што Узброеныя сілы Беларусі нібыта рыхтуюцца да наступу на суседнія краіны, абсалютна беспадстаўныя і не маюць пад сабой ніякіх рэальных кірункаў, рэальных вынікаў”.
“Мы не плануем маштабных перамяшчэнняў войскаў і тэхнікі, але практычныя мерапрыемствы будуць скіраваныя на адпрацоўку пытанняў прыкрыцця ўчасткаў дзяржаўнай мяжы, вядзенне барацьбы з беспілотнымі лятучымі апаратамі, прычым розных тыпаў, пачынаючы ад рэактыўных самалётных, заканчваючы маленькімі FPV-дронамі і квадракоптарамі, на вядзенне барацьбы з дыверсійна-выведніцкімі сіламі і выведкай праціўніка, на стварэнне сістэмы ізаляцыі адпаведных раёнаў — усё, што неабходна сёння ў сучаснай вайне, што мы бачым з досведу сучасных канфліктаў”, — дадаў ён.
Па выніках вучэнняў, заявіў Муравейка, вайсковае кіраўніцтва хоча атрымаць адказ на пытанні, “наколькі на сёння войскі камандавання адаптаваныя да сучасных умоў вядзення баявых дзеянняў і наколькі здольныя рэалізоўваць тыя элементы ў арганізацыі кіравання і пабудове сістэмы кіравання, якія сёння з’яўляюцца актуальнымі і важнымі”.
Паводле слоў начальніка Генштаба Узброеных сіл, увесну “падчас маштабнай праверкі баявой гатоўнасці” УС праводзіліся комплексныя вучэнні, па выніках якіх ацэньвалася праца штабоў, здольнасць “прымаць рашэнні ў абстаноўцы, што хутка змяняецца”, а таксама “гатоўнасць аб’яднання падрыхтаваць і правесці аперацыю ў скарочаных на 50–60% часавых інтэрвалах”.
“Увесну многія рэчы атрымаліся і далі нам глебу для разважанняў і прыняцця адпаведных рашэнняў, — сказаў ён. — Цяпер, у рамках гэтых вучэнняў, пытанні, якія закладзеныя ў сучасную сістэму кіравання, у падыходы да арганізацыі і разгортвання пунктаў кіравання, будуць апрабаваныя на войсках Заходняга аператыўнага камандавання”.
“Мы свядома робім упор на падрыхтоўку штаба, бо сёння ад прыняцця рашэнняў, ад хуткасці працы службовых асоб, ад магчымасці сістэмы сувязі і кіравання перадаваць адпаведныя сігналы залежыць вельмі многае. Пры гэтым у якасці галоўных кірункаў у рамках гэтых вучэнняў — прыняцце рашэння, аператыўнае перамяшчэнне на мясцовасці, разгортванне пунктаў кіравання па кластарным тыпе — фактычна ўсе тыя новыя элементы, якія былі прадэманстраваныя галоўнакамандуючаму падчас наведвання ў верасні вучэнняў войскаў сувязі”, — заявіў Муравейка.
Мінабароны Беларусі абвясціла пра чатырохдзённыя вучэнні на мяжы з Літвой і Польшчай

- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


