Лукашэнка прапанаваў прэм’еру КНР арганізаваць “вялікі прыход” кітайскіх тэхналогій у Беларусь
22 жніўня, Позірк. “Рэалізацыю вялікага прыходу кітайскіх тэхналогій” у Беларусь прапанаваў вызначыць “стрыжневы задачай да 2030 года” Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 21 жніўня з прэм’ерам Дзяржсавета КНР Лі Цянам.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія перадае яго прэс-служба, “сёння Кітай — прызнаны лідар у галіне інавацый”, і “менавіта ў КНР рэалізуюцца тэхналагічныя мегапраекты”. Да такіх ён аднёс кітайскую “ўласную сістэму глабальнай навігацыі”, “самы вялікі ў свеце тэлескоп”, “кітайскую арбітальную станцыю і шырокафюзеляжны самалёт”.
“Кітай лідзіруе ў вытворчасці акумулятараў, сонечных батарэй, высакахуткасных цягнікоў, электрамабіляў і іншым”, — адзначыў Лукашэнка, дадаўшы, што бачыць развіццё Беларусі “ў спалучэнні з канцэпцыяй новых прадукцыйных сіл Кітая на аснове тэхналогій, інавацый і якаснага чалавечага патэнцыялу”.
Лукашэнка паведаміў, што за 17 гадоў у Беларусі з дапамогай Кітая рэалізавана 27 стратэгічных прамысловых праектаў больш як на 5 млрд долараў. Ён адзначыў, што дзякуючы падтрымцы Кітая “ўвасобленая мара” краіны — “уласны легкавы аўтамабіль “БелДжы”, які вырабляецца “на базе “Джылі”.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, цяпер “у актыўнай прапрацоўцы з кітайскімі партнёрамі 15 новых інвестпраектаў стратэгічнага ўзроўню на суму да 3 млрд долараў”.
Ён анансаваў падпісанне беларуска-кітайскага пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, заявіўшы, што “Беларусь — першая краіна ў Еўразійскім эканамічным саюзе, з якой Кітай заключае падобную дамову”.
“Беларусь чакае, што дзякуючы стварэнню празрыстых і прадказальных правілаў у найбліжэйшыя 5 гадоў экспарт беларускіх паслуг у Кітай вырасце як мінімум на 12–15%, а інвестыцыі ў Беларусь — не менш чым на 30%”, — гаворыцца на сайце Лукашэнкі.
Паводле яго сцвярджэння, Беларусь і Кітай, якія “ўстанавілі найвышэйшы ў гісторыі ўзровень адносін — усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства”, “адзіныя не толькі ў ацэнках мінулага, але і ў поглядах на цяперашнюю палітычную сітуацыю, а таксама на будучае светаўладкаванне”.
“Дзве краіны аказваюць абна адной безумоўную падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы”, — сказаў Лукашэнка, заявіўшы што яго і старшыню КНР Сі Цзіньпіна “звязвае глыбокае і шчырае сяброўства”.
Візіт Лі Цяна ў Беларусь праходзіць 22–23 жніўня. Прэм’ер Дзяржсавета КНР прыбыў у Мінск з Масквы, дзе правёў перамовы са сваім калегам Міхаілам Мішусціным і сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Першапачаткова візіт быў запланаваны на 31 ліпеня, пра што заяўляў, у прыватнасці, пасля нарады ў Лукашэнкі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Падчас гэтай нарады Лукашэнка заявіў, што першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў даложыць аб выпрацоўцы перамоўнай пазіцыі ў развіццё яго (Лукашэнкі) дамоўленасцяў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
Віншуючы 15 чэрвеня Сі Цзіньпіна з 71-годдзем, Лукашэнка заявіў, што Мінск імкнецца да “цеснага супрацоўніцтва па ажыццяўленні ініцыятыў Пекіна ў галіне глабальнай бяспекі, развіцця цывілізацыі” і іншых сферах.
Летась Лукашэнка двойчы наведваў Кітай і сустракаўся з кіраўніком КНР. Першы візіт адбыўся 28 лютага — 2 сакавіка, другі — 3–4 снежня. Абодва разы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, у тым ліку звязаных з эканомікай, міжнароднымі адносінамі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+