Мінск 07:21

У Беларусі два новыя “экстрэмісцкія фарміраванні”

24 жніўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 20 жніўня прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” тэлеграм- (274 падпісчыкі), ютуб-каналы “Жыве” (12,9 тыс.), а таксама ініцыятыву OEEC, яе сайт і сацсеткі, вынікае з абноўленага 23 жніўня спісу “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС.

Сцвярджаецца, што да паказанага тэлеграм-каналу мае дачыненне блогер Вячаслаў Папса, а да OEEC — Святлана Зінкевіч, Алеся Гатоўчыц і Вікторыя Валкагонава.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказаў меркаванне, што Папса мог прыехаць з Літвы ў Беларусь, дзе яго затрымалі.

OEEC (Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі) — некамерцыйная арганізацыя, якая рэалізуе праграмы для асацыяцый і арганізацый на карысць развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і заснаваная на пазітыўным падыходзе, высокіх стандартах кіравання і прадастаўлення паслуг, адзначаецца на сайце арганізацыі.

Пасля разгрому ўладамі сектара НДА ў Беларусі ў 2021 годзе працуе за мяжой.

У сувязі з прызнаннем “экстрэмісцкім фарміраваннем” структура папрасіла аўдыторыю яе рэсурсаў з Беларусі “паклапаціцца аб сваёй бяспецы”.

У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, які вядуць КДБ і МУС, 260 пазіцый.

Падзяліцца: