Лукашэнка жадае “аднавіць канструктыўную супрацу” з Малдовай
27 жніўня, Позірк. Мінск “заўсёды разглядаў Кішынёў у якасці надзейнага партнёра і гатовы да аднаўлення канструктыўнай супрацы”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 27 жніўня народ Малдовы з Днём незалежнасці.
“Толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог даўніх сяброў і суседзяў здольны дапамагчы ў пераадоленні сучасных выклікаў”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Народы Беларусі і Малдовы, сцвярджае Лукашэнка, “з’яднаныя трывалай сувяззю шматгадовага сяброўства, заснаванага на агульных духоўных і маральных каштоўнасцях, культурных традыцыях, сумесным гераічнай мінуўшчынай”.
Паводле яго слоў, цяпер “тысячы беларусаў, якія пражываюць у Малдове, і малдаван, якія звязалі сваё жыццё з Беларуссю”, працягваюць “паспяхова працаваць, ствараць інтэрнацыянальныя сем’і, асабістым прыкладам дэманструючы адкрыты і стваральны характар узаемаадносін”.
Малдова з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз. На саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў 13 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку (Кыргызстан) Лукашэнка згадаў Малдову ў пераліку краін, якія Захад, на яго думку, хоча адарваць ад СНД.
“Нагадаю, што галоўнай мэтай стварэння Садружнасці было не дапусціць разрыву сувязей пасля развалу Савецкага Саюза. Гэта не задавальняла і сёння не задавальняе нашых канкурэнтаў — Захад, які дагэтуль не пакідае спробаў расхістаць нас, аслабіць і падпарадкаваць сваім інтарэсам. Спачатку выйшла з нашага аб’яднання Грузія, дэ-факта з намі няма Украіны. Вялікія пытанні па Малдове. Не заўсёды па-партнёрску паводзіць сябе, на жаль, Арменія”, — сказаў ён.
20–21 кастрычніка таго ж года Малдову на запрашэнне прэзідэнта Маі Санду наведвала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Акрамя перамоў з кіраўніцай гэтай дзяржавы, якія тычыліся супрацы і еўрапейскай перспектывы, адбыліся сустрэчы беларускага палітыка са спікерам парламента Ігарам Гросу, прадстаўнікамі парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”. Ціханоўская таксама выступіла на форуме жаночага лідарства Moldova Women Forum 2023.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка