Дзве ночы запар у Беларусь заляталі беспілотнікі, якія належаць РФ — Паветраныя сілы УСУ

27 жніўня, Позірк. У ноч на 27 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона знішчыла 60 з 81 запушчанага Расіяй ударных беспілотніка іранскай вытворчасці “Шахед — 131/136”, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук.
Адзін БПЛА “перасёк мяжу з Беларуссю”, дзесяць “лакальна страчаныя” на тэрыторыі Украіны (верагодна, упалі), яшчэ дзесяць на 9 гадзін раніцы знаходзіліся ў паветранай прасторы краіны.
Пра беспілотнікі, што запускае РФ, якія з’яўляюцца ў небе Беларусі, перыядычна паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”. Паводле яе інфармацыі, у ноч на 27 жніўня ў краіну заляцела не менш за шэсць БПЛА, як мінімум адзін трапіў на тэрыторыю Гомельскай вобласці ў раёне Прыпяцкага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
У ноч на 26 жніўня, паводле інфармацыі Алешчука, беларускую мяжу перасеклі два “Шахеды”.
16 ліпеня Паветраныя сілы Украіны таксама паведамлялі, што два запушчаныя РФ “Шахеды” былі “лакальна страчаныя” ў паветранай прасторы Беларусі.
8 жніўня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што ў ліпені, паводле яе звестак, мінімум дзевяць “Шахедаў”, якія належаць Расіі, уварваліся ў паветраную прастору Беларусі.
Якіх-небудзь пратэстаў расійскаму боку ў сувязі са згаданымі інцыдэнтамі афіцыйным Мінскам заяўлена не было.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятучымі апаратамі і заявіў, што загадаў вярнуць войскі да паўднёвай мяжы.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка