Мінск 23:45

У Брэсце цягнік збіў 16-гадовую дзяўчыну

Ілюстрацыйнае фота: felipepelaquim / unsplash.com

30 жніўня, Позірк. У Брэсце каля 6:30 30 жніўня цягнік збіў 16-гадовую дзяўчыну, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Машыніст цягніка неаднаразова падаваў сігналы, але мясцовая жыхарка, якая знаходзілася на чыгуначных пуцях, не рэагавала. У выніку яна была смяротна траўмаваная.

Ад пачатку года па 28 жніўня на чыгунцы ў Беларусі загінула 42 чалавекі, сярод іх адно дзіця, паведамляе прэс-служба БЧ.

Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з непаўналетнімі — “ігнараванне элементарных правілаў бяспекі, спешка, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках пры пераходзе чыгуначных шляхоў”, гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: