Прыхільнікаў збліжэння з РФ сярод гараджан Беларусі амаль удвая больш, чым прыхільнікаў ЕС — апытанне Chatham House

3 верасня, Позірк. Ідэя збліжэння з Расіяй карыстаецца большай папулярнасцю сярод гарадскіх жыхароў Беларусі, чым ідэя збліжэння з Еўрасаюзам, сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі “Беларускае ўспрыманне Захаду і сувязі з ім”.
У даследаванні, якое сацыялагічны цэнтр Chatham House правёў 28 чэрвеня — 3 ліпеня 2024 года, узялі ўдзел 827 чалавек.
За збліжэнне Беларусі з РФ выказалася 42% ўдзельнікаў апытання. Пры гэтым 34% лічыць, што Беларусі такое збліжэнне выгаднае з усіх пунктаў гледжання; яшчэ 8% лічыць, што з пункту гледжання эканомікі Беларусі больш выгадна збліжацца з ЕС, але з улікам агульнага кантэксту ёй трэба збліжацца з Расіяй.
За збліжэнне з Еўрасаюзам выказалася 23% рэспандэнтаў. 13% лічыць, што гэта выгадна з усіх пунктаў гледжання, 10% мяркуе, што эканамічна Беларусі больш выгадна збліжацца з РФ, але, улічваючы агульны кантэкст, трэба збліжацца з ЕС.
Не змагло даць адказ 35% апытаных.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства