Былы намеснік міністра энергетыкі Міхадзюк асуджаны на 6 гадоў зняволення

5 верасня, Позірк. Былы намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волі на падставе рашэння суда Ленінскага раёна Мінска, паведамляюць дзяржаўныя медыя.
Менавіта такое пакаранне запатрабаваў 29 жніўня дзяржабвінаваўца.
Абставінамі, якія змякчаюць адказнасць, у судзе былі названыя “чыстасардэчнае раскаянне, актыўнае садзейнічанне выяўленню злачынстваў, яўка з пакаяннем, кампенсацыя даходу, атрыманага злачынным шляхам, у тым ліку ўнясенне на разліковы рахунак РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі дабрачыннага ўзносу”.
Абвінавачанне сцвярджала, што Міхадзюк прыняў ад прадстаўніка кампаніі RIKO незаконную грашовую ўзнагароду ў асабліва буйным памеры. Хабар на агульную суму 35 тыс. еўра “браў у два этапы: у верасні 2022 года і снежні 2023 года”.
28 снежня 2023 года ўрад вызваліў 68-гадовага Міхадзюка, які курыраваў будаўніцтва Беларускай АЭС, ад пасады намесніка міністра энергетыкі “ў сувязі з выхадам у адстаўку”.
Сёлета 14 чэрвеня на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета міністраў стала вядома, што Міхадзюк знаходзіцца ў следчым ізалятары. У той жа дзень дзяржСМІ паведамілі, што 26 студзеня СК узбудзіў супраць экс-чыноўніка крымінальную справу “за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выбары замежнай кампаніі ў якасці падрадчыка для будаўніцтва і мадэрнізацыі высакавольтных падстанцый у Беларусі”.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаФілармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка