БАЖ заклікае міжнародную супольнасць павялічыць увагу да Беларусі з-за ўзмацнення пераследу журналістаў

9 сакавіка, Позірк. З асуджэннем узмацнення рэпрэсій супраць прадстаўнікоў медыясектара выступіла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) у заяве 9 сакавіка.
Арганізацыя заклікала міжнародную супольнасць павялічыць увагу да Беларусі і патрабаваць ад Мінска неадкладнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітвязняў.
У БАЖ адзначылі, што за апошнія дні ў Беларусі да турэмнага зняволення былі асуджаныя адразу некалькі журналістаў, “прысуды па справах якіх шакуюць”.
26 лютага былыя кіраўнікі незалежнага рэгіянальнага выдання Intex-press (Баранавічы, Брэсцкая вобласць) Уладзімір Янукевіч і Андрэй Пакаленка асуджаныя на 14 і 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, нагадала арганізацыя; да дзевяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны журналіст Павел Дабравольскі (усе абвінавачаныя ў “здрадзе дзяржаве” паводле арт. 356 КК).
За супрацу з медыя на тры гады зняволення асуджаны вядомы музыка Алег Хаменка, аб чым стала вядома 5 сакавіка; па два гады зняволення днём пазней асудзілі журналістку з Полацку (Віцебская вобласць) Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч (усіх паводле ч. 3 арт. 361¹ КК, “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім”).
“Гэта адбываецца на тле трансгранічных рэпрэсій, калі ўлады пераследуюць журналістаў, якія вымушана пакінулі Беларусь (завочны крымінальны пераслед, арышт маёмасці, рэпрэсіі супраць родных), і супярэчыць дэклараванаму нібыта паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў звязку з вызваленнем вядомых палітвязняў”, — гаворыцца ў заяве.
Паводле даных БАЖ, на сёння ў няволі ў Беларусі ўтрымліваюцца 28 прадстаўнікоў медыясектара.
Камітэт па абароне журналістаў патрабуе вызваліць радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
