Падзенне дронаў і іх частак уяўляе прамую небяспеку для жыцця беларусаў — Кабанчук
5 верасня, Позірк. Падзенне дронаў і іх частак на жылыя масівы ў Беларусі ўяўляе прамую небяспеку для жыцця беларусаў, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, каментуючы падзенне збітага расійскага беспілотніка ў Гомелі.
“Інцыдэнт, які адбыўся ноччу, сведчыць, што гэта ўжо сістэмнае парушэнне беларускай паветранай прасторы расійскімі беспілотнікамі, пра што лукашэнкаўская прапаганда схільная маўчаць, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — Відавочна, гэта не беспілотнікі, якія адхіліліся ад курсу на дзясяткі кіламетраў, і не беспілотнікі, якія патрапілі пад уздзеянне ўкраінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Гэта праца ўзброеных сіл Расіі для заходу на цэлі ва Украіне з боку Беларусі, у абход украінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны”.
На яго думку, сітуацыя сведчыць, што паміж Пуціным і Лукашэнкам “можа існаваць згода наконт “інсцэніроўкі напружання” паміж двума дыктатарамі для падмана Украіны і Захада”. Яшчэ адзін варыянт, мяркуе Кабанчук, — Масква не інфармуе Мінск пра маршруты і задачы “з’яўлення такіх аб’ектаў у паветранай прасторы” Беларусі.
Паводле слоў прадстаўніка АПК, на перахоп расійскага беспілотніка былі ўзнятыя знішчальнік і верталёт ВПС Беларусі. “Яны (беларускія вайскоўцы — “Позірк“.) зрабілі тое, што павінны былі зрабіць згодна з прысягай, таму магу ім толькі падзякаваць. Прынамсі, знішчыўшы расійскую цэль, яны сэканомілі час і рэсурсы ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. Зычу працягваць у тым жа духу. Рэжым Лукашэнкі не будзе дбаць пра людзей і папярэджваць іх пра магчымыя новыя атакі. Таму раю маніторыць сітуацыю самастойна праз даступныя незалежныя крыніцы інфармацыі з захаваннем усіх мер інфармацыйнай бяспекі”, — падсумаваў Кабанчук.
У выніку падзення “меркавана збітага беспілотнага лятучага апарата адбылося загаранне цаглянага будынка склада ў Гомелі па 8-м зав. Ільіча”, паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі ліквідавалі пажар, ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджана 5 кв. метраў даху.
У ноч на 5 верасня незалежнае рэгіянальнае медыя “Флагшток” са спасылкай на чытачоў паведаміла, што над Гомелем раздаліся два выбухі. Следам быў апублікаваны відэазапіс падзення палаючага аб’екта ў небе над абласным цэнтрам. Было заяўлена, што гэта вынік перахопу сіламі супрацьпаветранай абароны двух беспілотнікаў-камікадзэ, што належаць Расіі, якія заляцелі ў краіну з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Інфармацыю пра ўваходжанне ў паветраную прастору Беларусі агулам чатырох беспілотнікаў пацвердзіла маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.
“Флагшток” са спасылкай на даныя геалакацыі і паведамленні карыстальнікаў гарадскіх чатаў заявіў, што рэшткі аднаго з БПЛА ўпалі ў Навабеліцкім раёне Гомеля — “у квартале завулкаў 6-га і 8-га Ільіча”.
Пазней начальнік галоўнага штаба — першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА Сяргей Фралоў пацвердзіў, што ўначы 5 верасня быў зафіксаваны факт парушэння “мяжы Беларусі ў паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лятучымі апаратамі”.
“Было прынятае рашэнне на іх знішчэнне. Своечасовымі дзеяннямі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ўсе цэлі-парушальнікі былі знішчаны. Па гэтым факце праводзіцца праверка”, — заявіў военачальнік.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка