Мінск 16:25

У Латвіі разбіўся расійскі беспілотнік, які заляцеў, як мяркуецца, з Беларусі

Ілюстратыўнае фота: global.espreso.tv

8 верасня, Позірк. У Рэзэкненскім краі Латвіі (не з’яўляецца прыгранічным, размешчаны прыкладна за 35 км ад паўночнага пункта мяжы Беларусі з краінай. — “Позірк”.) пацярпеў крушэнне расійскі беспілотны лятальны апарат, паведаміла Міністэрства абароны Латвіі 8 верасня.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні.

Адказныя службы, у тым ліку паліцыя, працягваюць высвятляць акалічнасці здарэння, гаворыцца ў рэлізе.

“Па папярэдніх дадзеных ведамства, гэта ваенны БПЛА РФ, які ўвайшоў у паветраную прастору з боку Беларусі”, — адзначыла ведамства.

“Аб інцыдэнце праінфармаваныя адказныя дзяржаўныя чыноўнікі, праваахоўныя органы і краіны НАТО”, — гаворыцца ў паведамленні.

На думку міністра абароны краіны Андрыса Спрудса, гэтая сітуацыя пацвярджае неабходнасць працягваць умацаванне ўсходняй мяжы Латвіі, “у тым ліку развіваць магчымасці супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы”.

Камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Леанід Калніньш паведаміў агенцтву LETA, што аб’ект, паводле наяўнай інфармацыі, “не меў канкрэтнай мэты заляцець у Латвію” (цытата паводле Delfi).

Мінабароны пацвердзіла факт знішчэння беспілотнікаў, якія заляцелі ў Беларусь у ноч на 5 верасня

5 верасня, Позірк. "Сёння ўначы, 5 верасня, быў зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лятучымі апаратамі", — паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны са спасылкай на начальніка галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА …
Падзяліцца: