Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі
9 верасня, Позірк. З 9 верасня 2024 года заяўнікі старэйшыя за 60 гадоў могуць падаваць дакументы на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы, паведамляе іх аператар кампанія VFS Global.
Адзначаецца, што запрашэнне трэба запэўніць у адным з ваяводстваў Польшчы. Таксама пры падачы ў Беларусі неабходна ўлічваць тэрытарыяльную юрысдыкцыю консульстваў.
Польшча значна скараціла выдачу рабочых віз беларусам. З пачатку 2024 года (па стане на 14 чэрвеня) Польшча надала беларусам 32.233 працоўныя візы, годам раней — 114.598.
26 студзеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне прыпыніць удзел МЗС у праграме Poland Business Harbour (PBH) да прыняцця рашэнняў, якія гарантуюць “належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе ўдзельнікамі”.
З верасня 2020 года грамадзянам Беларусі ў межах PBH Польшча выдала 93 тыс. віз.
Візы ў краіны ЕС у Беларусі атрымаць вельмі складана. Тое ж тычыцца беларусаў-палітэмігрантаў, якія жывуць у краінах, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону.
З-за закрыцця пунктаў пропуску на выездзе з Беларусі збіраюцца вялікія чэргі з грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. У чэргах пасажыры праводзяць ад 10 да 48 гадзін у залежнасці ад віду транспарту і пераходу.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Твярячус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года з-за ўзрослай плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКантактуючы з Лукашэнкам, ЗША спрабуюць аддаліць Беларусь ад Расіі, лічыць спікер Сейма ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленыя палітвязні могуць уліць новую энергію ў барацьбу за Беларусь — літоўскі дэпутат БарановасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-палітзняволеная, журналістка Шчыракова заклікала Захад і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВызвалены кіраўнік беларускіх "зялёных" мае намер пераймаць у Літве досвед для будучага рэфармавання БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпікер літоўскага Сейма: Прыкладзем усе намаганні, каб падтрымка для дэмсіл Беларусі не слабела (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка