Беларусь накіравала ў М’янму 15 т лекаў на 160 тыс. долараў

6 снежня, Позірк. Беларусь накіравала ў М’янму 15 т лекавых прэпаратаў на 160 тыс. долараў, паведаміла 6 снежня прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, у гэту краіну ў Паўднёва-Усходняй Азіі пастаўленыя лекі для анкапацыентаў, супрацьвірусныя, антыбактэрыйныя ды іншыя прэпараты. Падкрэсліваецца, што гэта першая пастаўка.
“Беларусь пашырыць пастаўкі лекаў у М’янму, — заявіў кіраўнік Мінздароўя Аляксандр Хаджаеў. — Гэта самае яркае пацвярджэнне таго, што пры зацікаўленасці дзвюх краін, пры выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы, мы можам атрымліваць практычныя вынікі, якія прынясуць карысць”.
Лукашэнка наведваў М’янму 27–28 лістапада. Па выніках перамоваў з в.а. прэзідэнта, старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам ён назваў прыярытэтныя кірункі супрацы: “Гэта фармацэўтыка, прамысловасць, перш за ўсё, наша тэхніка і тэхналогіі, навука, адукацыя, вайскова-прамысловы комплекс”.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну. Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data) на чэрвень 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту агулам было забіта каля 21 тыс. чалавек.
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



