Праз выбары Каардынацыйная рада можа стаць народным прадстаўнічым органам — спікер КР Ягораў
29 верасня, Позірк. “Выбары нараджаюць новых лідараў, якія могуць генераваць і несці ў масы новыя ідэі, чаго цяпер вельмі не хапае”, — заявіў спікер Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу (КР) Андрэй Ягораў 29 верасня ў ходзе анлайн-дэбатаў “Быць ці не быць выбарам у КР?”.
Ягораў выступіў за абранне сябраў Каардынацыйнай рады, бо пры “пабудове ў Беларусі дэмакратычнага рэжыму” неабходна разумець “важнасць выбараў як такіх.
“Сёння займацца будаўніцтвам дэмакратыі ў Беларусі вельмі складана. У беларусаў даўно скралі выбары, а палітычнае поле ў краіне ніколі за гады кіравання Лукашэнкі не было такім крышталёва чыстым, як цяпер. Любое выказванне, не кажучы ўжо пра дзеянні, пацягне за сабой турэмнае зняволенне. У такіх умовах рэжым Лукашэнкі будзе праводзіць у лютым 2024 года выбары на ўсіх узроўнях”, — сказаў спікер КР.
Паводле яго слоў, дэмакратычны рух сёння знаходзіцца ў “вельмі незайздросным становішчы”: “Цікавасць да дэмсілаў з боку беларусаў падае. Гэта адбываецца і ўнутры краіны, дзе многія прыхільнікі перамен сыходзяць ад палітычных пытанняў, а ў дыяспарах людзі занятыя ўладкаваннем свайго жыцця”.
Ягораў лічыць, што цяпер “патрэбныя мабілізацыйныя мерапрыемствы”.
“Мы павінны сабраць нашых прыхільнікаў, зацікавіць іх прывабным дэмакратычным праектам. Гэта значыць, вярнуць людзей у палітыку, паказаць, што рух не ператварыўся ў закрыты клуб па інтарэсах. Таму праз выбары КР можа стаць народным органам прадстаўніцтва, у якога будзе не толькі знешняя, але і ўнутраная — ад грамадзян Беларусі — легітымнасць”, — падкрэсліў палітык.
Прызнанне, паводле пераканання Ягорава, з’яўляецца “найважнейшай уласцівасцю”, якая прадаставіць дэмсілам дадатковыя аргументы ў перамовах па ўсіх праблемных пытаннях, уключаючы праект “пашпарта новай Беларусі”.
“Калі Святлана Ціханоўская атрымлівае падтрымку КР, сфармаванага хоць бы напалову па выніках свабодных выбараў, то такая перамоўная пазіцыя становіцца куды мацнейшай”, — адзначыў спікер КР.
Ён не выключыў, што пасля пераходу да дэмакратыі Беларусь сутыкнецца з “адсутнасцю палітычнай культуры”, што можа прывесці да “вялікіх праблем, аж да рэстаўрацыі ранейшых парадкаў”.
“Нам патрэбныя дэмакратычныя эксперыменты, — лічыць спікер КР. — Цяпер у нас ёсць магчымасць будаваць гэтую палітычную культуру і прывіваць гэта палітычнае мысленне, прывіваць праз выбары. Дык навошта губляць гэтую магчымасць? Выбары — гэта ўзварушэнне новых і старых палітычных сіл, якія апынуліся ў палітычным вакууме і, магчыма, адарваліся ад рэалій”.
Таксама, дадаў Ягораў, па выніках выбарчай кампаніі можна будзе атрымаць “беспрэцэдэнтную магчымасць замерыць грамадскую думку” і затым “адказваць на запыты і праблемы, якія вылучаюцца грамадзянамі”.
Выбары ў КР павінны адбыцца ў лютым 2024 года, мандат на яго другі тэрмін ужо зацверджаны, паведаміла 7 жніўня BPN віцэ-спікер КС Алена Жываглод.
Паводле яе слоў, працэдура абрання пакуль не зацверджаная. Адзін з варыянтаў — выбары на платформе “Новая Беларусь”, “але гэта таксама пакуль не рашэнне”.
Правесці выбары ў КР “па ўмоўна мажарытарна-прапарцыйнай сістэме” ў лютым 2024 года прапанаваў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па транзіце ўлады Павел Латушка на слуханнях аб дзейнасці кабінета 4 жніўня ў Варшаве.КР пазіцыянуе сябе як прадстаўнічы орган беларускага грамадства. Створаны ў 2020 годзе, у 2022-м адбылася яго рэформа. Дэлегаты вылучаліся самастойна і ад арганізацый грамадзянскай супольнасці. Дзейнічае за мяжой. Беларускія ўлады прызналі КР “экстрэмісцкім фармаваннем”.
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка