Гісторык Мельнікаў прыгавораны да пазбаўлення волі за інтэрв’ю “Еўрарадыё”, якое на той момант не было прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”

13 верасня, Позірк. Гісторык Ігар Мельнікаў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, вынікае з паведамлення пракуратуры Мінска 13 верасня.
Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Паводле сцвярджэння пракуратуры, 26 студзеня 2022 года ён, знаходзячыся ў Польшчы, у мэтах “ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку папулярызацыі медыя-рэсурсаў экстрэмісцкай скіраванасці, уцягвання ў экстрэмісцкую дзейнасць большай колькасці грамадзян, распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, даў інтэрв’ю ўдзельнікам экстрэмісцкаму фарміраванню “Еўрарадыё”, якое было размешчана імі на падкантрольным <…> медыя-рэсурсе, чым аказаў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
У судовым паседжанні “абвінавачаны віну цалкам прызнаў”, адзначылі ў наглядным органе.
Працэс вёў суддзя Міхась Макарэвіч.
Гісторык быў затрыманы 21 студзеня. 30 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Узгаданае інтэрв’ю сярод іншага тычылася працы гісторыка за мяжой, правядзення ім навуковай выставы ў Варшаве, ролі гісторыі ў грамадстве.
На момант публікацыі інтэрв’ю “Еўрарадыё” не было прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”. Рашэнне аб гэтым прынята МУС 20 ліпеня 2022 года.
44-гадовы Мельнікаў — беларускі гісторык, публіцыст, журналіст, блогер і рэдактар. Спецыялізуецца на вайсковай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. Вывучае тэму беларускага катынскага спіса, гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, дзейнасць калабарантаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Аўтар і суаўтар шэрагу кніг. Тры з іх у жніўні прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Нарадзіўся 26 красавіка 1980 года у Бабруйску. Скончыў у 2002 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, у 2005-м — Варшаўскі ўніверсітэт.
У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Доктар гістарычных навук (Польшча).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства