Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі

19 верасня, Позірк. “Я ўпэўненая: надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі”, — заявіла Святлана Ціханоўская з нагоды 33-й гадавіны зацверджання Вярхоўным Саветам бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня” дзяржаўнымі сімваламі і новай назвы краіны — Рэспубліка Беларусь замест Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (на той момант парламент абвесціў незалежнасць, аднак рэспубліка па-ранейшаму ўваходзіла ў склад СССР).
Гэтыя сімвалы “ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс”, упэўненая Ціханоўская.
“Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць іх як нешта чужое і варожае, — канстатавала дэмакратычны лідар. — Але ні ціск, ні гвалт, ні пагрозы не могуць сцерці беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасць”.
“І ніводная ўлада не здолее выкрасці нашае самавызначэнне: яно належыць не дзяржаве, а народу. Гэта частка нас саміх, і яе немагчыма сцерці”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” перасталі быць дзяржаўнымі сімваламі пасля рэферэндуму, які адбыўся 14 траўня 1995 года, менш чым праз год пасля прыхода да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Замест іх былі вернутыя савецкія сімвалы з некаторымі змяненнямі ў дызайне.
Улады называюць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкай і фашысцкай сімволікай, пераследуюць грамадзян за яго захоўванне або дэманстрацыю ў крымінальным парадку. Парушэннем закона яны лічаць таксама бела-чырвоную гаму ў адзенні і абутку.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка

