Надзвычайная пажарная небяспека абвешчаная ў Віцебскай вобласці і падоўжаная — у Гомельскай і Магілёўскай

22 верасня, Позірк. Надзвычайная пажарная небяспека абвешчаная 23–25 верасня ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях, паведамляе прэс-служба МНС.
“Прагназуемымі наступствамі” ведамства называе верагоднае “ўзнікненне пажараў у прыродных экасістэмах”.
МНС рэкамендуе грамадзянам не наведваць лясы, не разводзіць у іх вогнішчы, не кідаць у лясных масівах непатушаныя цыгарэты і інш.
Раней надзвычайная пажарная небяспека была абвешчаная ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях на 17–19 верасня. Пазней яе працягнулі на 20–22 верасня.
Надзвычайная пажарная небяспека — умовы надвор’я, пры якіх вялікая верагоднасць узгаранняў лясоў, травы, тарфянікаў.
З пачатку 2024 года ў лясным фондзе Беларусі ліквідавана 386 пажараў, паведаміла 22 верасня прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
За мінулыя суткі ліквідавана шэсць узгаранняў у лясах на агульнай плошчы 0,7 гектар.
Пажары адбыліся ў Ганцавіцкім і Пінскім раёнах (Брэсцкая вобласць), Чачэрскім (Гомельская), а таксама Гродзенскім і Магілёўскім.
Мінлясгас заклікаў грамадзян “быць максімальна асцярожнымі пры наведванні лясоў, выконваць меры пажарнай бяспекі, не парушаць дзеючых забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў”.
16 верасня паведамлялася аб маштабных лясных пажарах у Гомельскай вобласці.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка