Беларусь і РФ падпісалі мемарандум аб супрацы ў галіне медыцыны катастроф

23 верасня, Позірк. Мемарандум аб супрацы ў галіне медыцыны катастроф падпісалі 23 верасня ў Магілёве міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў і яго расійскі калега Міхаіл Мурашка.
У рамках пагаднення, адзначае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, бакі маюць намер абменьвацца досведам і інфармацыяй пра навукова-тэхнічныя дасягненні ў галіне медыцыны катастроф і ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў надзвычайных сітуацый (НС). Акрамя таго, яны збіраюцца праводзіць сумесныя адукацыйныя і навукова-практычныя мерапрыемствы, скіраваныя на падвышэнне ўзроўню падрыхтоўкі медработнікаў: навучальныя курсы, семінары ды інш.
Плануюцца сумесныя вучэнні і трэніроўкі па “ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў надзвычайных сітуацый”.
Дакумент падпісаны ў рамках мерапрыемстваў, звязаных з пасяджэннем Савета парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якое пройдзе 23 верасня ў Магілёве. На сустрэчы запланавана абмеркаваць пытанне развіцця аховы здароўя і забеспячэння роўных правоў беларускіх і расійскіх грамадзян у атрыманні медыцынскай дапамогі.
У Беларусі апошні раз рэжым НС абвяшчалі ў Гомельскай вобласці — пасля ўрагану ў ліпені. Непагадзь 13 і 14 ліпеня прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. У тыя дні ў краіне праз непагадзь загінула сем чалавек.
Па выніках ліквідацыі НС намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак заявіў 1 жніўня, што праца дзяржаўнай сістэмы папярэджання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі патрабуе ўдасканалення.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка