ЕС працягне падтрымліваць народ Беларусі, запэўнівае Барэль, што пакідае пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі
24 верасня, Позірк. Еўрапейскі саюз “асуджае працяг рэпрэсіі ў Беларусі і цяжкае становішча больш за 1.300 палітычных вязняў”, адзначыў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль пасля сустрэчы з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
“Наша падтрымка народа Беларусі ў яго імкненні да дэмакратычнай Беларусі будзе працягвацца”, — напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Барэль падкрэсліў, што быў “вельмі рады сустрэцца” з Ціханоўскай.
На мінулым тыдні Савет Еўрасаюза зацвердзіў спіс кандыдатур на пасады еўракамісараў да 31 кастрычніка 2029 года. На пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі намінаваная былая кіраўніца ўрада Эстоніі Кая Калас.
Калі Еўрапейскі парламент зацвердзіць прапанаваны склад еўракамісараў, Калас зменіць Барэля 1 лістапада 2024 года.
У чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, 9 жніўня 2024-га, Барэль адзначыў, што народ Беларусі працягвае дамагацца “аднаўлення сваёй свабоды і дэмакратычнай будучыні сваёй краіны, часта падвяргаючы сябе вялікай рызыцы”. Ён нагадаў пра санкцыі, якія ЕС увёў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб у Беларусі — за датычнасць да рэпрэсій, падтрымку вайны РФ супраць Украіны ды інш.
“У той самы час мы аказваем фінансавую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і дэмакратычнай апазіцыі. Летась я стварыў адмысловую кансультатыўную групу. Мы рэгулярна сустракаемся з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, каб лепш зразумець іх патрэбы і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца як унутры краіны, так і па-за яе межамі”, — адзначыў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+