АПК папярэджвае пра фэйкавае апытанне нібыта ад яго імя

9 красавіка, Позірк. У публічных тэлеграм-чатах нібыта ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) распаўсюджваецца “вельмі падобная да арыгінальнай” анкета “Апытанне для маладых беларусаў і беларусак”, якая ў тым ліку збірае адрасы электроннай пошты ўдзельнікаў апытання. Пра гэта паведаміла 9 красавіка прадстаўніца па маладзёжнай палітыцы і студэнцтве АПК Маргарыта Варыхава.
Яна заклікала быць уважлівымі і не давяраць інфармацыі, якая распаўсюджваецца праз неправераныя кантакты і ананімныя акаўнты, не запаўняць падазроных апытанняў і паведамляць пра такія выпадкі ў АПК.
Таксама Ворыхава прывяла спасылку на актуальную анкету узначаленага ёю прадстаўніцтва, якая распаўсюджваецца толькі праз афіцыйныя акаўнты кабінета і платформу “Гэта моладзь”.
Беларускія сілавікі рэгулярна звяртаюцца да практыкі стварэння фальшывых акаўнтаў, ботаў і інш., у тым ліку — для збору інфармацыі аб прыхільніках беларускіх дэмакратычных сіл, якія знаходзяцца за мяжой, іх дэананімізацыі.
У прыватнасці, аб з’яўленні фальшывых тэлеграм-каналаў і ботаў паведамлялі 10 лютага фонд салідарнасці BySol і рэдакцыя гомельскага рэгіянальнага сайта “Флагшток” (працуе за мяжой).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



