Мінск 14:47

Сёмыя запар біржавыя таргі завяршыліся падаражэннем долара

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

24 верасня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 верасня.

Курс долара вырас да 3,2221 рубля (+0,0009; +0,04%), юаня — да 4,6144 за 10 (+0,0111; +0,24%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,4715 за 100 (-0,0006; -0,02%), еўра — да 3,5828 (-0,0081; -0,23%).

Долар даражэе сёмыя таргі запар. З 16 верасня яго каціроўка вырасла на 1,16% (з 3,1852 да 3,2221 рубля).

На мінулым працоўным тыдні (16–20 верасня) курс долара вырас на 0,94% (з 3,1852 да 3,2152), еўра — на 1,01% (з 3,5403 да 3,5909), юаня — на 1,68% (з 4,5269 да 4,6031 за 10); каціроўка расійскага рубля знізілася на 1,06% (з 3,51 да 3,4728 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).

У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае). У жніўні вырас на 1,55% (да 3,1834 рублі) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: