БАЖ рэкамендуе журналістам пераводзіць камунікацыю з “Тэлеграма” на больш бяспечныя пляцоўкі
24 верасня, Позірк. Пераходзіць з “Тэлеграма” на больш бяспечныя пляцоўкі рэкамендуе калегам Беларуская асацыяцыя журналістаў (працуе ў выгнанні) пасля заявы стваральніка месенджара Паўла Дурава аб змене палітыкі прыватнасці.
“Пасля апублікаванага ўчора рашэння ні ў каго з нас няма гарантый бяспекі перапіскі ў “Телеграме”, — заявіў “Позірку” намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
“Фактычна можна сказаць, што неканфідэнцыйнасць даных у “Телеграме” залежыць ад асабістых інтарэсаў Паўла Дурава. Безумоўна, гэта нясе пагрозу. Калі ўжо заяўлена, што “Тэлеграм” гатовы супрацоўнічаць з уладамі, відавочна, што такое супрацоўніцтва можа тычыцца і Беларусі, — адзначыў Гарэцкі. — Гэта адчувальна, і мы думаем, што гэта парушае ў нашым выпадку правы журналістаў. Таму што законы еўрапейскіх краін і Беларусі ў тым ліку абараняюць крыніцы інфармацыі журналіста. І ў выпадку, калі супраць журналістаў будуць прымяняцца такія дзеянні — збор інфармацыі ці ўвогуле наданне доступу да перапіскі, гэта будзе грубым чынам парушаць правы журналістаў, якія ва ўсіх краінах абароненыя асобна”.
Паводле слоў прадстаўніка прафесійнага аб’яднання, БАЖ рэкамендуе калегам “ужо цяпер перавесці ўнутраную камунікацыю, рэдакцыйныя чаты, дзе ўтрымліваецца інфармацыя, раскрыццё якой уладам можа несці пагрозу, у іншыя месенджары, якія лічацца цяпер больш бяспечнымі”.
“Signal, Slack і падобныя платформы — гэта, можа, не так зручна, але цяпер павялічылася верагоднасць таго, што аднойчы раніцай мы можам прачнуцца, а інфармацыя, якую мы ўчора з калегамі абмяркоўвалі ў чаце, стала публічнай. Калі гэта нейкая прыватная інфармацыя — то палова бяды, могуць быць іміджавыя, рэпутацыйныя страты, а іншая справа, калі яна ўплывае на бяспеку людзей, і гэта будзе вельмі сумна”, — адзначыў Гарэцкі.
Ён заклікаў таксама “безумоўна ўсюды ўключаць аўтавыдаленне ў чатах — нават калі чалавек забыўся нешта пачысціць, яно пачысціцца само”.
“Такім чынам, рэкамендацыя БАЖ: пераносіць працоўныя чаты на Slack або Signal. Гэта дае адчувальна большую гарантыю, што даныя заўтра не апынуцца ў беларускіх уладаў і не прывядуць да пасадкі крыніц інфармацыі, супрацоўнікаў, якія засталіся ў краіне”, — сказаў суразмоўца.
Паводле яго слоў, няма вострай неабходнасці пераносіць з “Телеграма” ўсю камунікацыю. “У многіх арганізацыях, у тым ліку ў аддзелах рэдакцый, простая камунікацыя, без адчувальнай інфармацыі, вядзецца праз гэты месенджар. Проста трэба ранжыраваць інфармацыю. Калі гаворка ідзе пра нейкую таямніцу, перасылку дакументаў — справаздач, дамоваў і г.д., гэта дакладна павінна быць у бяспечных месенджарах і на бяспечных паштовых сэрвісах”, — патлумачыў прадстаўнік БАЖ.
“У кожнага канала камунікацыі ёсць свае плюсы і мінусы, але як мінімум у двух названых — Slack і Signal — ёсць зразумелая палітыка працы з уладамі, — адзначыў ён. — І ёсць разуменне ў нас, у БАЖа, што ні Slack, ні Signal, ні паштовыя сэрвісы gmail, protonmail ні ў якім разе беларускім уладам інфармацыю не выдадуць”.
Адказваючы на пытанне, ці не мае намеру БАЖ прэвентыўна звязацца з камандай “Тэлеграма”, Гарэцкі паведаміў, што была размова са спецыялістамі, якія маюць досвед камунікацыі з “Тэлеграмам”. “Яны лічаць бессэнсоўным зварот у “Тэлеграм”, таму што “Тэлеграм” — гэта невялікая каманда людзей, якія, на думку нашых калег, выдатна разумеюць сітуацыю і ў Беларусі, і ў Расіі, але наўрад ці цяпер мы можам неяк паўплываць на іх рашэнні. Хутчэй сёння наша бяспека ў “Тэлеграме” залежыць ад асабістых інтарэсаў Дурава, яго блізкіх і каманды”, — сказаў Гарэцкі.
Намеснік старшыні БАЖ звярнуўся таксама да аўдыторыі незалежных СМІ. “Трэба максімальна засцерагчы сябе ад магчымасці дэананімізацыі. Сёння беларуская ўлада фактычна крыміналізавала спажыванне незалежнай інфармацыі, і беларуская аўдыторыя прызвычаілася чытаць інфармацыю ў “Телеграме”. Таму наша глабальная рэкамендацыя: па магчымасці адвязаць беларускія сім-карты ад сваіх тэлеграм-акаўнтаў. Калі ў кагосьці ёсць магчымасць — купіць віртуальную сім-карту ў інтэрнэце або любую сім-карту суседняй краіны, дзе няма прывязкі да пашпарта, і прывязаць свой телеграм-акаўнт да іншага нумара. Самы просты варыянт — ананімны нумар у інтэрнэце, ананімная сім-карта. Усё гэта лёгка купляецца за два клікі, калі ёсць хоць нейкая плацежная картка. У выпадку раскрыцця інфармацыі гэта не будзе прывязвацца да вас, да вашага нумара і, магчыма, зберажэ ад затрымання, калі там была адчувальная перапіска”, — прапанаваў Гарэцкі.
Гл. таксама аналітычны матэрыял аўтара “Позірку” Аляксандра Фрыдмана:
Лукашенко не забыл 2020 год. Какие последствия может иметь “дело Дурова” для Беларуси (на рускай мове)
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка