За месяц колькасць работнікаў у Беларусі вырасла, але ўзроўню пачатку года не дасягнула
26 верасня, Позірк. У жніўні 2024 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 118,5 тыс. чалавек — на 0,09% больш, чым у ліпені (4 млн 114,9 тыс.; +3,6 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У той жа час у параўнанні са студзенем 2024 года колькасць работнікаў знізілася на 0,26% (4 млн 129,1 тыс.; -10,6 тыс.), са жніўнем 2023-га — на 0,78% (4 млн 151 тыс.; -32,5 тыс.).
Сёлета ў лютым у эканоміцы было занята 4 млн 132,9 тыс. чалавек, сакавіку — 4 млн 137,8 тыс., красавіку — 4 млн 126,5 тыс., траўні — 4 млн 112,2 тыс., чэрвені — 4 млн 113,6 тыс.
За студзень — ліпень 2024 года ў Беларусі звольнена на 9,97% работнікаў больш, чым нанята — 390.013 супраць 354.640, паказаў праведзены “Позіркам” аналіз дадзеных Белстата.
У студзені 2023 года ў эканоміцы было занята 4 млн 172,9 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 172,4 тыс., сакавіку — 4 млн 175,9 тыс., красавіку — 4 млн 163,8 тыс., траўні — 4 млн 150,7 тыс., чэрвені — 4 млн 148,1 тыс., ліпені — 4 млн 147 тыс., жніўні — 4 млн 151 тыс., верасні — 4 млн 137,9 тыс., кастрычніку — 4 млн 143, 3 тыс., лістападзе — 4 млн 140,5 тыс., снежні — 4 млн 140,1 тыс.
Узровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (фактычнае беспрацоўе), у першым квартале 2024 года знізіўся на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з чацвёртым кварталам 2023-га — з 3,5 да 3,3%, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+