Памежная служба Літвы хоча атрымаць права збіваць метэазонды з кантрабандай, якія прылятаюць з Беларусі

30 верасня, Позірк. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права ўжываць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб’ектаў, якія залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры, паведамляе партал lrt.lt.
Адзначаецца, што з адпаведнай просьбай у МУС звярнуўся начальнік САДМ Рустам Любаеў.
Паводле яго слоў, цяпер такога права ў памежслужбы няма, а колькасць залятаючых з тэрыторыі Беларусі аб’ектаў павялічылася са 117 у жніўні да 250 у верасні. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб паветраных шарах, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды цыгарэт.
Як паведаміў Любаеў, паветраныя шары (метэазонды) хутка дасягаюць вышыні ў 2–5 км, і ў сённяшніх умовах літоўскія памежнікі не валодаюць сродкамі для барацьбы з імі. Больш за тое, дадаў кіраўнік САДМ, пры перасячэнні мяжы такія аб’екты візуальна не бачныя.
Ён звярнуў увагу на інцыдэнт 28 верасня, калі на тэрыторыю аэрапорта ў Вільнюсе а 23:45 упаў “невялікі некіравальны паветраны шар”, які пераносіў кантрабандныя беларускія цыгарэты. Скрынка “была абцягнутая чорнай плёнкай, скрозь шчыліны якой віднеліся пачкі цыгарэт “Мінск”, паведамлялася напярэдадні.
Дэпутат Сейма Літвы Дайнюс Гайжаўскас тады паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што метэазонд пераносіў груз вагой 20 кг.
“Метэаралагічныя шары не навінка. Аказваецца, з Беларусі ў Літву ўжо год лётаюць сотні паветраных шароў, якія пераносяць грузы. Сёння нам вядома, што паветраныя шары выкарыстоўваюцца для кантрабанды. На паветраным шары можна перавезці каля 1.000 пачкаў цыгарэт”, — заявіў парламентарый.
Гл. таксама:
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ лютым Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС у росце цэн на прампрадукцыю — даныя ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВасілеўская, якая пабывала ў космасе, паскардзілася на адсутнасць "прапісаных у законе" льгот для "герояў Беларусі" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь плануе запусціць спадарожнік зандавання іанасферы ў трэцім квартале 2025 года — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні — на 5,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка