Затрыманы 19-гадовы жыхар Мінска — яго абвінавацілі ў ілжывым мініраванні расійскіх дзяржустаноў

30 верасня, Позірк. Супрацоўнікі УУС Першамайскага раёна Мінска затрымалі 19-гадовага жыхара сталіцы, які адпраўляў, як сцвярджаецца, у дзяржустановы Расіі ілжывыя паведамленні аб мініраванні.
Прэс-служба МУС адзначае, што ў адным з месенджараў затрыманы ўступіў у групу, у якой “абмяркоўвалася тэма сватынгу” (ілжывае паведамленне аб сур’ёзным злачынстве. — “Позірк”.). “Неўзабаве віртуальныя знаёмыя сталі дасылаць яму інструкцыі, у якія дзяржаўныя ўстановы і ад чыйго імя неабходна накіроўваць лісты”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
“Малады чалавек пісаў паведамленні з электроннай пошты і тэлефанаваў праз інтэрнэт у арганізацыі на тэрыторыі Расіі. Пры гэтым грошы за свае паслугі ён так і не атрымаў”, — заявілі ў МУС.
У якасці прыкладу ведамства апублікавала ўрывак аўдыёзапісу, на якім мужчынскі голас пагражае падарваць замініраваную ім школу, калі яму не дадуць 300 тыс. расійскіх рублёў на працягу двух гадзін.
Узбуджаная крымінальная справа.
МУС адзначае, што “пры рэагаванні на такія пагрозы задзейнічаюцца каласальныя людскія, тэхнічныя і матэрыяльныя рэсурсы экстранных службаў, парушаецца праца ўстаноў”. Пры гэтым, згодна з заканадаўствам, “пакрыццё ўсіх [згаданых] выдаткаў ускладаецца на вінаватую асобу”.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


