СМІ: Палітвязень Дашкевіч асуджаны яшчэ на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі
30 верасня, Позірк. Былы лідар апазіцыйнай арганізацыі “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч асуджаны яшчэ на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, паведамляе медыя “Наша Ніва” са спасылкай на “сяброў сям’і” палітвязня.
Як раней паведамляў “Позірк”, суд Першамайскага раёна Мінска разглядаў у дачыненні да Дашкевіча справы паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), і ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэкса.
11 ліпеня 2023 года Дашкевіч мусіў выйсці на волю пасля паўтара года пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года (арт. 342). Яго не вызвалілі, бо была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 411. 19 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка з суда Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) прызнала актывіста вінаватым на падставе гэтага артыкула і прыгаварыла да аднаго года пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Для Дашкевіча той крымінальны тэрмін стаў чацвёртым.
25 траўня 2024 года стала вядома пра ўзбуджэнне супраць актывіста новай справы паводле арт. 411.
Мужчына адбывае тэрмін у калоніі №14 у Навасадах (Барысаўскі раён).
У Дашкевіча і яго жонкі Анастасіі Дашкевіч (Палажанка), якая раней таксама была актывісткай “Маладога фронту”, чацвёра дзяцей. У ліпені 2022 года разам з мужам была асуджаная паводле арт. 342 (3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


