Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні ў “злосным непадпарадкаванні” адміністрацыі калоніі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 18 верасня 2024 года ў 23:27
18 верасня, Позірк. Былога лідара апазыцыйнай арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча 18 верасня пачалі судзіць па новым абвінавачанні ў “злосным непадпарадкаваньні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі” (ч. 1 арт. 411 КК).
Паралельна яго судзяць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Абедзве справы разглядае суд Першамайскага раёна Мінска.
Працэс паводле арт. 342 пачаўся 17 ліпеня, аб узбуджэнні справы стала вядома 3 траўня. Як вынікае з раскладу на сайце Вярхоўнага суда, чарговае пасяджэнне павінна было адбыцца 2 верасня, але было перанесена на 23 верасня. Зараз у раскладзе на гэты дзень пасяджэння няма, але ёсць на 18 верасня, а да арт. 342 дададзены арт. 411.
11 ліпеня 2023 года Дашкевіч павінен быў выйсці на волю пасля 1,5 года пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года (арт. 342). Яго не вызвалілі, паколькі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 411. 19 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка з суда Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) прызнала актывіста вінаватым паводле гэтага артыкула і прыгаварыла да аднаго года пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Для Дашкевіча гэты крымінальны тэрмін стаў чацвёртым.
Сёлета 25 траўня стала вядома пра ўзбуджэнне супраць актывіста новай справы па арт. 411. Ён адбывае тэрмін у калоніі № 14 у Навасадах (Барысаўскі раён Мінскай вобласці).
У Дашкевіча і яго жонкі Насты Дашкевіч (Палажанка), якая раней таксама была актывісткай “Маладога фронту”, чацвёра дзяцей. У ліпені 2022 года разам з мужам была асуджаная па арт. 342 (3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЭксперты не чакаюць значнай палітычнай адлігі пасля выбараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка