Амбасадары шасці краін уручылі копіі даверчых грамат МЗС Беларусі, абмеркаваная супраца
30 верасня, Позірк. Копіі даверчых грамат амбасадараў Алжыра, Бурундзі, Кувейта і Маўрытаніі прыняў 30 верасня першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Асноўнае месца іх дыпламатычнай службы — Расія, у Беларусі яны амбасадары па сумяшчальніцтве.
Адзначаецца, што Лукашэвіч і кіраўнік алжырскай дыпмісіі Бумедзіен Генад “з задавальненнем канстатавалі актывізацыю двухбаковага палітычнага дыялога і гандлёва-эканамічнай супрацы, якая намецілася ў 2024 годзе”.
З амбасадарам Бурундзі Жазэфам Нкурунзіза “былі абмеркаваныя шляхі актывізацыі супрацы” Мінска і Гіцегі “ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах”, большага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, пашырэння “дагаворна-прававой базы двухбаковых стасункаў”.
На сустрэчы з амбасадарам Кувейта Рашэдам Хамадам аль-Адвані “абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковай палітычнай, эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у гуманітарнай сферы”.
Падчас перагавораў з кіраўніком дыпмісіі Маўрытаніі Махамедам Дэмана Хамарай была адзначана “неабходнасць актывізацыі двухбаковай супрацы, падтрымання актыўнага дыялога на шматбаковых пляцоўках і паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, а таксама развіцця дагаворна-прававой базы”.
У гэты ж дзень намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў прыняў копіі даверчых грамат амбасадара Уругвая Даніэля Кастыльяса Гомеса. Яны “абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-уругвайскага дыялогу ў сферах узаемнага інтарэсу”.
Шастакоў таксама прыняў копіі даверчых грамат амбасадара Дамініканскай Рэспублікі Рамона Алехандра Арыяса Сарсуэлы, на сустрэчы “адбылося абмеркаванне найбольш актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня”.
Беларускія ўлады актыўна нарошчваюць супрацоўніцтва з краінамі “далёкай дугі”. У чэрвені 2023 года акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што спробы беларускай улады знайсці гандлёвых партнёраў у такіх краінах марныя і носяць фактычна “фармальны характар”.
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаАналітык: Лукашэнка — не Пуцін, шанцы затрымаць яго значна вышэйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРазгляд скаргі праваабаронцы Кісляка на адмову ў наданні прытулку ў Грузіі прызначаны на 30 кастрычніка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка