За смерць дзіцяці летась у Лідзе СК усклаў адказнасць на дырэктара бударганізацыі

2 кастрычніка, Позірк. Адказнасць за трагічны выпадак, у выніку якога летась у Лідзе (Гродзенская вобласць) памерла дзіця, ускладзена на дырэктара будаўнічай арганізацыі, вынікае з паведамлення прэс-службы Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення СК, 19 жніўня 2023 года “кампанія дзяцей гуляла на вуліцы паблізу вялізных каналізацыйных труб”. Падчас гульні 4-гадовага хлопчыка прыціснула трубамі, кожная з якіх важыць каля 2 тон. Ад атрыманых траўм дзіця памерла па дарозе ў бальніцу.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, “з красавіка 2023 года паблізу месца трагедыі выконваліся будаўніча-мантажныя работы па пракладцы вонкавых сетак каналізацыі”. Дырэктар арганізацыі, як сцвярджаецца, “даў незаконнае ўказанне падпарадкаванаму яму галоўнаму інжынеру арганізаваць складаванне і захоўванне труб на адкрытым участку мясцовасці, размешчаным паблізу аднаго з жылых дамоў”.
Кіраўнік арганізацыі, заяўляе ведамства, разумеў, “што гэта супярэчыць вызначаным правілам бяспекі”, паколькі “гэтае месца абгароджана не было, што дазваляла пабочным асобам мець да яго бесперашкодны доступ”, а сам участак мясцовасці “не быў прадугледжаны ні праектнай, ані тэхналагічнай дакументацыяй” для захоўвання труб.
Галоўны інжынер заявіў следчаму, што ўказваў дырэктару “на непрыдатнасць абранага месца для захоўвання труб і неабходнасць узгаднення падобных рашэнняў як з заказчыкам, так і з праектнай арганізацыяй”. На што кіраўнік, як сцвярджаецца, “даў яму ўказанне арганізаваць часовае складаванне будаўнічага матэрыялу”.
Пасля здарэння дырэктар, “жадаючы пазбегнуць адказнасці”, паспрабаваў схаваць “факт здзейсненага злачынства”. У адным з лістоў будаўнічага генеральнага плана аб’екта пасля гібелі хлопчыка ён “уласнаручна дамаляваў абазначэнне пляцоўкі для захоўвання негаручых матэрыялаў”, падаў гэты дакумент свайму падначаленаму для наступнай перадачы следчаму.
Лідскі раённы аддзел СК выставіў дырэктару арганізацыі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека), ч. 1 арт. 380 (падробка афіцыйнага дакумента, што надае права, у мэтах выкарыстання такога дакумента самім выканаўцам, іншай асобай, выкарыстанне загадзя падробленага дакумента), ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здейснены паўторна, у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

У Беларусі павялічваецца смяротнасць дзяцей ад вонкавых прычын, заяўляе Генпракуратура
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка70% прадпрыемстваў "Беллегпрама" прадстаўленыя на расійскіх маркетплэйсах — кіраўніца канцэрнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспарт "Беллегпрама" ў ЕС вырас на 26%, заяўляе старшыня канцэрна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКамплект адзення для школьніка будзе каштаваць ад 270 да 800 рублёў — старшыня "Беллегпрама"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+