У Беларусі пачынаецца кампанія па вакцынацыі супраць грыпу

3 кастрычніка, Позірк. У Беларусі пачынаецца кампанія па вакцынацыі супраць грыпу, паведаміла 3 кастрычніка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, імунізацыяй супраць грыпу плануецца забяспечыць больш за 2 млн. чалавек.
Вакцынацыя за сродкі бюджэту будзе праводзіцца прэпаратам “Грыпол Плюс” (вырабляе расійскае НВА “Петровакс Фарм”). Гэтая трохкампанентная вакцына выкарыстоўваецца ў Беларусі з 2015 года.
Трохвалентныя вакцыны ўключаюць у свой склад штамы трох вірусаў сезоннага грыпу: пандэмічнага A (H1N1), A (H3N2) і віруса грыпу В, чатырохвалентныя ўтрымліваюць два штамы віруса з групы В.
Чатырохвалентныя вакцыны “Ваксігрып Тэтра” (Францыя) выкарыстоўваюцца ў прыватных медцэнтрах для вакцынацыі на платнай аснове.
Мінздароўя адзначае, што вакцынацыя — “просты, бяспечны, эфектыўны” спосаб абароны ад інфекцыі, які “дазваляе сфармаваць індывідуальную абарону, прадухіліць узнікненне захворвання і яго цяжкі ход”, у выпадку, калі чалавек захварэе.
На прэс-канферэнцыі 24 верасня медыцынскія спецыялісты заявілі, што ў Беларусі назіраецца “заканамерны ўздым” захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.
Паводле даных медыкаў, на долю рэспіраторных інфекцый прыпадае больш за 98% усяго інфекцыйнай захваральнасці ў краіне. Рост колькасці хворых яны звязваюць з надыходам восеньскага перыяду, фармаваннем новых дзіцячых калектываў, пачаткам навучальнага працэсу, заканчэннем сезону адпачынкаў і вяртаннем дарослага насельніцтва ў працоўныя калектывы.

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


