КДБ затрымаў жыхарку Калінкавіч — верагодна, з яе дома было зроблена відэа падзення расійскага беспілотніка

4 кастрычніка, Позірк. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі “пры сілавой падтрымцы вайскоўцаў САХР” затрымалі жыхарку Калінкавіч (Гомельская вобласць), паведамляе тэлеграм-канал унутраных войск МУС.
Заяўляецца, што жанчына затрыманая за супрацоўніцтва з “экстрэмісцкімі рэсурсамі”, якое заключалася ў перадачы “інфармацыі, фота- і відэаматэрыялаў адміністратарам дэструктыўных тэлеграм-каналаў”.
Сваімі дзеяннямі, сцвярджае тэлеграм-канал УВ МУС, затрыманая “не толькі магла пасеяць паніку сярод насельніцтва і дэзінфармаваць яго, але і зарабіла сабе крымінальную адказнасць”.
Мяркуючы па апублікаваным відэа, сілавікі ўварваліся ў дом, з якога напярэдадні было знятае відэа падзення непадалёк беспілотнага лятальнага апарата (БПЛА).
Пры гэтым, паводле інфармацыі рэгіянальнага медыя “Флагшток”, гэтае відэа не перадавалася “дэструктыўным” рэсурсам, а было апублікаванае ў мясцовым чаце дарожнай дапамогі “Калінкавічы, Аўто, ДАІ”. Пасля відэаролік апублікавалі незалежныя медыі.
На відэа чутны гук матора, як мяркуецца, дрона, які падае, потым бачная яркая ўспышка, раздаецца гук выбуху, пасля чаго на вуліцы знікае святло.
Напярэдадні паведамлялася, што ў ноч на 3 кастрычніка на тэрыторыю Беларусі ў чарговы раз заляцеў расійскі БПЛА, паводле непацверджанай на той момант інфармацыі, дрон іранскай маркі “Шахед” мог упасці ў Калінкавічах.
Беларускія ўлады ніяк не каментавалі інцыдэнт. Няма згадкі пра яго і ў паведамленні пра затрыманне жыхаркі Калінкавіч.
У ліпені, жніўні і верасні рэсурсы, якія спецыялізуюцца на маніторынгу вайсковай сітуацыі, паведамлялі пра мноства выпадкаў уварвання ў паветраную прастору Беларусі беспілотнікаў, якімі Расія атакуе Украіну.
У ноч на 5 верасня некалькі дронаў было збіта над Гомелем, абломкі аднаго з іх упалі на будынак склада, ніхто не пацярпеў. Мінабароны было вымушана прызнаць факт парушэння мяжы лятальнымі аб’ектамі, але не назвала, каму яны належалі.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


